.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
. Тузін Гітоў
Тузін Гітоў студыя OSMOS


чырвона-банэрная рэкляма:



Сяргей Пукст
Пукст стаў бацькам і тэлевядучым
| 11-03-2010 | Музычныя навіны

Музыкант, які падкрэсьлена ня меў дома тэлевізара, пагадзіўся на прапанову стаць вядучым. Сяргей будзе весьці праграму «Бульбокс» у этэры Восьмага тэлеканалу. «Выходзіць нешта цікавае. Прынамсі больш разьняволенай праграмы на нашай тэлевізіі я ня ведаю». Пукст мае абмеркаваць з гасьцямі праграмы самыя насутныя праблемы, як то адсутнасьць эратызму ў беларускай музыцы. Так супала, што Пукст стаў ня толькі тэлевядучым, але яшчэ і бацькам.падрабязьней



J:морс
«J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры»
| 11-03-2010 | Музычныя навіны

З нагоды выхаду CD і DVD-выданьня «Канцэрт у тэатры» гурт «J:морс» раздаў аўтографы і адказаў на пытаньні цікаўных у дыскарні «Містэрыя гуку». У Пугача пыталіся пра рознае — пра яго погляды на стыль «поп-рок», пра далейшую супрацу зь Лявонам Вольскім, пра ролю і значэньне тэкстаў. Наконт ідэі ўвасьці ў склад «Крамбамбулі» сьпявак адно толькі аджартаваўся.падрабязьней



MetalFront.org
MetalFront.org Music Awards: «На балоце кветкі растуць»
| 11-03-2010 | Музычныя навіны

Арганізатары прэміі бяруцца абвергнуць стэрыятып пра айчынную мэтал-сцэну: «Чамусьці яе прынята параўноўваць з балотам і лічыць адсталай ды беспэрспэктыўнай. Нашая цырымонія давядзе неабгрунтаванасьць такіх выказваньняў». 12 сакавіка на MetalFront.org Music Awards будуць прадстаўленыя лепшыя дасягненьні беларускага мэталу, готык-музыкі ды індастрыэлу.падрабязьней



у гіт-парадзе. тур #13 (127)
| 5—18 сакавіка 2010 | увесь гіт-парад, навіны гіт-параду
галасуйце штодня за адну, дзьве альбо тры песьні


AmarokaTrably
ScianaКім я быў
J:морсМаё сонца (канцэрт у тэатры)
Глюкі feat. MAUZER і Green CheКраіна 2.0
MAUZERЯ люблю боль
AkuteАдзіноцтва
N.R.M.Палітыка-паралітыка
Сердце дуракаМаці
Лявон ВольскіДай мне знак
NakaБяжы
ZM99Неба
VokaБелая жанчына зь дзіцём
падрабязьней  


Красные звёзды. 12 сакавіка. Падрабязьней у Афішы



Міхал Анемпадыстаў і Лявон Вольскі
Анемпадыстаў і Вольскі ладзяць чытаньні
| 10-03-2010 | Музычныя навіны

Cамыя значныя рок-паэты Беларусі канца XX — пачатку ХХІ ст. вырашылі зладзіць сустрэчу са сваімі прыхільнікам, каб абмеркаваць паралельнасьць тэмаў у сваіх тэкстах ды розьніцу ў трактаваньні тых жа падзеяў, вобразаў і паняцьцяў, а таксама пачытаць новыя і старыя творы. «Гэта будзе сустрэча з чытачамі ў клясычным разуменьні такога фармату», — кажа Міхал Анемпадыстаў.падрабязьней



Naka. Пора
Naka: час прысьпеў
| 10-03-2010 | Рэцэнзіі

Альбом «Пора» гурта Naka на чале з новай рок-князёўнай Настай Шпакоўскай — стаў першым рэлізам у беларускай музыцы ў 2010 годзе. Хоць і збудаваная праграма па тым жа прынцыпе, што і дэбютнік «Тебе», ёсьць тут адкрыцьцё — гурт, што прапагандуе ўдумлівы расейскі рок, адкрываецца ў беларускім кантэксьце. Музыканты нават подпіс на сваім афіцыйным сайце зьмянілі — з «Русский рок» на «Белорусский рок от рок-группы Naka».падрабязьней



Аляксандар «Tarantino» Ждановіч
Tarantino пакажа адваротны бок беларускіх рок-зорак
| 09-03-2010 | Музычныя навіны

Фатограф Аляксандар «Tarantino» Ждановіч вырашыў паказаць адваротны бок зорак. Яго пэрсанальная выстава прысьвечана героям беларускага року. «Канцэртная фатаграфія адрозьніваецца ад самага лепшага пастановачнага плякату гэтак жа моцна, як чысты студыйны запіс ад жывога выкананьня», — кажа аўтар выставы.падрабязьней






апошняя статыстыка

На "Тузіне Гітоў" у СТУДЗЕНІ 2009:
977.898 зваротаў,
47.280 наведнікаў,
247.456.768 Kb трафіку,
83.884 спампоўваньне песень.

Самыя папулярныя песьні mp3:
WZ-Orkiestra і Галіна Казіміроўская - Зорапад - 9.765 спампоўваньняў,
Паўлаў Піт - Сродак і мэта - 2.841 спампоўваньне,
PitBull - Maju nadzieju - 2.388 спампоўваньняў.
... падрабязьней (усе сьпісы Top Download песьняў).

Самыя папулярныя артыкулы:
«Nothing Else Matters» па-беларуску - 6.005 зваротаў,
Названыя ўдзельнікі і намінанты «Рок-Каранацыі-2009» - 2.905 зваротаў,
Абраныя найлепшыя беларускія кліпы - 2.482 звароты.
... падрабязьней (статыстыка)



угару - up







©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта


аdлiга. 100% дызайну

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
«Тузін Гітоў» http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.


выраблена на fromby.net