. .
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Тузін Гітоў на «Радыё Рацыя» з Алегам Хаменкам
слухайце радыёвэрсію нашага гіт-параду!

Нашая радыёвэрсія зь нязьменным вядучым Алегам Хаменкам гучыць на Беласточчыне і Гарадзеншчыне
на хвалях 98,1 FM і он-лайн на www.racyja.com. Штосуботу і нядзелю ў 18:10.

Алег Хаменка Алег Хаменка.
palac (znaczka) tut (kropka) by
Вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў» на хвалях «Радыё Рацыя» (і радыё «Мінск» да закрыцьця там праграмы).
Кампазытар, аранжыроўшчык, паэт, культуроляг.
Стваральнік стылю «фольк-мадэрн», у якім цяпер працуюць дзясяткі беларускіх гуртоў. Мастацкі кіраўнік і саліст групы «Палац».
Былы тэлевядучы (праграма «Настаўніцкая» на тэлеканале «Лад»).
Кажа, што цікавіцца ўсім прыгожым і станоўчым, а таксама надта любіць пагультаіць:)





Тузін Гітоў на радыё «Мінск»
Архіў
Зь лютага 2005 году па красавік 2006 году радыёвэрсія «Тузіна» штопяніцу выходзіла на хвалях сталічнай fm-станцыі «Мінск» (92,4 FM).
За гэтыя больш чым 12 месяцаў у этэр выйшла 50 праграмаў, якія сталі аднымі з самых рэйтынгавых у праграмнай сетцы «Мінска». Але ж, у траўні 2006 году праграма была зачыненаная за «неадпаведнасьць беларускага гіт-параду плянам далейшага разьвіцьця радыёстанцыі»…



Забаронена праграма «Тузін Гітоў» на «Радыё Мінск»
Архіў. 11.05.2006.
Кіраўніцтва FM-станцыі «Радыё Мінск» забараніла музычную праграму «Тузін Гітоў» на «Радыё Мінск». Заснавальнікам і вядучым гэтай праграмы быў лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка. Праграма выходзіла ў этэр а 23-й гадзіне кожную пятніцу ад траўня мінулага году. «Тузін Гітоў» рыхтаваўся паводле галасаваньня на аднайменным інтэрнэт-сайце і быў сярод самых рэйтынгавых праграм у FM-эфіры… падрабязьней



50 выпускаў на «Радыё Мінск»
Архіў. 20.04.2006.
У пятніцу, 21 красавіка, на хвалях «Радыё Мінск» (92,4 FM) у 23:00 у этэр выйдзе юбілейная 50-ая праграма «Тузін Гітоў з Алегам Хаменкам» — радыёвэрсія нашага гіт-параду. «Я задаволены, тым, як атрымліваецца наша праграма, — кажа вядучы ТГ, лідэр гурта „Палац“ Алег Хаменка. — Я бачу, што за гэты час падвысілася цікавасьць як да самога гіт-параду, так і да добрай і якаснай беларускай музыкі». Акром гэтага, «Тузін Гітоў» адзначае яшчэ дзьве круглыя лічбы — тур, які распачнецца ў пятніцу, таксама будзе 50-м па ліку, а ў этэры «Радыё Рацыя» выйдзе 10-ая па ліку праграма «Радыё Тузін» — яшчэ адна радыёвэрсія нашага гіт-параду… падрабязьней



Тузін Гітоў на радыё «Рокс»
архіў
Са сьнежня 2004 году па сакавік 2005 году «Тузін Гітоў» у этэры fm-станцыі «Радыё Рокс» зь вядоўцам Цімафеем Драздовым.
Але нягледзячы на станоўчыя водгукі аднаго з дырэктароў станцыі ў сакавіку праграма ня выйшла некалькі разоў запар. Пасьля стала канчаткова зразумела, што праграма «не ўпісалася ў новы фармат Рокса» і была зачыненая.






©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
«Тузін Гітоў» http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net