|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Хто ёсьць хто ў папулярнай музыцы Да ўвагі беларускіх калектываў і салістаў, якія працуюць ва ўсіх жанрах ды стылях папулярнай музыкі! Працягваецца збор інфармацыі для складаньня першага ў гісторыі Беларусі энцыкляпэдычнага даведніка "Хто ёсьць хто ў папулярнай музыцы", які будзе ўключаць у сябе зьвесткі пра ансамблі і салістаў, пачынаючы з 1939 г. -- году утварэньня Дзяржаўнага джаз-аркестра Беларусі. Умовы для ўключэньня ансамбляў і салістаў наступныя: 1. Наяўнасьць ляўрэацкага месца на адным любым конкурсе выканаўцаў рангу не ніжэй за рэспубліканскі ("Рок-манэўры", "На скрыжаваньнях Эўропы" і г.д. ня ўлічваюцца) 2. Наяўнасьць хоць бы адной афіцыйна тыражаванай фанаграмы (уключна зборныя альбомы). 3. Стаж існаваньня на музычным рынку ня менш за 5 гадоў. Складальнікі даведніка пакідаюць за сабой права рэдагаваць інфармацыю, узгадняючы гэта з артыстамі, а таксама ўключаць ці ня ўключаць калектывы/салістаў у даведнік. Для паскарэньня збору інфармацыі і, адпаведна, выданьня даведніка патрэбны валаньцёры, 3-4 чалавекі: адказныя, цікаўныя, добрасумленныя. Шукаем таксама людзей, пажадана журналістаў ці студэнтаў музвучэльняў, які б маглі заняцца зборам інфармацыі ў Гродне, Гомлі, Віцебску. Аплату працы на гэты час НЕ ГАРАНТУЕМ! Але ўсё можа быць: цікавасьць да праекту выказалі ўжо два выдавецтвы. Ёсьць перспектыва і мультымедыйнага варыянту. З прапановамі аб супрацоўнітве звяртайцеся - padbiareskiz_rs@tut.by ці па тэл. 6316619 Запоўненыя анкеты просьба дасылаць на адрас: padbiareskiz_rs@tut.by. АНКЕТА АПЫТАНЬНЯ ДЛЯ ЭНЦЫКЛЯПЭДЫЧНАГА ДАВЕДНІКА "ХТО ЁСЬЦЬ ХТО Ў ПАПУЛЯРНАЙ МУЗЫЦЫ БЕЛАРУСІ" 1. Прозьвішча, імя (рас, бел., англ.). 2. Дзень, месяц, год і месца нараджэньня (даты жыцьця) 3. Адукацыя (што і калі скончылі) 4. Творчы шлях (асноўныя этапы, па гадам) 5. Найбольш вядомыя творы (для кампазытараў і паэтаў, аранжыроўшчыкаў; прадзюсары і менеджары - праекты і выканаўцы; гукарэжысэры - калектывы, альбомы; для журналістаў - праграмы, друкаваныя органы) 6. Удзел у фэстывалях, гастролі 7. Узнагароды (музычныя, ганаровыя званьні не пазначаць) 8. Дыскаграфія 9. Іншая карысная інфармацыя 10. Кантакт (e-mail, тэлефон, інтэрнэт) ДЛЯ КАЛЕКТЫВАЎ 1. Час заснаваньня, назвы, першы склад 2. Музычны накірунак 3. Зьмяненьні ў складзе (найбольш вядомыя музыканты) 4. Склад на момант запаўненьня анкеты 5. Удзел у фэстах, гастролі, музычныя ўзнагароды 6. Дыскаграфія 7. Кантакт (e-mail, тэлефон, інтэрнэт) Подпіс Дата запаўненьня, кантактные тэлефоны |
|
|