.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
home
home


чырвона-банэрная рэкляма:




ВОЗДУХ 2008
Навіны міжнароднага музычнага
фэстывалю жывой музыкі «Воздух»-2008


З 20 па 22 чэрвеня ў Петразаводзку чацьверты раз пройдзе музычны фэстываль «Воздух». У гэтым годзе выступы будуць ладзіцца на дзьвюх сцэнах, мэйнстрым і альтэрнатыўнай. Выступоўцы на імпрэзе заўсёды былі вядомыя, сярод іх «Агата Кристи», «Ленинград», «Сплин», Lumen, летась на сцэну ўпершыню выйшаў і прадстаўнік ад Беларусі – гурт Tav.Mauzer. Сёлета з нашай краіны на расейскі фэстываль паедзе тры каманды. Адна зь іх будзе вызначана наведнікамі «Тузіна Гітоў».


Воздух


Перамагла «Pnevmania»
18.05.2008.
Цягам шасьці дзён на ТГ ішло інтэрнэт-галасаваньне, якое мусіла вызначыць аднаго зь беларускіх прадстаўнікоў на фэстывалі «Воздух», што пройдзе ў Петразаводзку 20-22 чэрвеня. Наведнікі ТГ абралі менскі гурт Pnevmania, які набраў 443 галасы і апярэдзіў на 131 голас магілёўскі гурт Mauzer. Пераможцы былі нямала зьдзіўленыя: «Мы меркавалі, што на пляцоўцы парталу ТГ меўся бы перамагчы беларускамоўны гурт - або Mauzer, або Tarpach. Наша перамога засьведчыла, што ўсё было па справядлівасьці!» падрабязьней


На «Воздух» праз «Тузін Гітоў»
11.05.2008.
11 траўня на ТГ стартуе інтэрнэт-галасаваньне, якое вызначыць аднаго зь беларускіх удзельнікаў буйнога расейскага фэстывалю «Воздух», які пройдзе ў Петразаводзку 20-22 чэрвеня. На паездку ў Карэлію прэтэндуюць 16 беларускіх камандаў. Адна з камандаў ужо вядомая – гэта OSIMIRA. Другую – вызначыць журы беларускага адборачнага туру, трэцюю – наведнікі ТГ. падрабязьней


«Воздух» беларусізуецца
21.04.2008.
«Воздух» - фэстываль розных музычных стыляў і накірункаў. Захапіўшы намёты, на лётным полі «Пяскоў» можна будзе жыць тры дні. Арганізатары абяцаюць добрую сыстэму харчаваньня й адпачынку, што стала ўжо візытоўкай гэтага мерапремства. У гэтым годзе выступы будуць ладзіцца на дзьвюх сцэнах, мэйнстрым і альтэрнатыўнай. А выступоўцы на імпрэзе заўсёды былі вядомыя («Агата Кристи», «Ленинград», «Сплин», Lumen і шмат іншых). Сьпіс удзельнікаў былых гадоў, а таксама сёлетніх выступоўцаў, што пэрыядычна абнаўляецца, можна паглядзець на афіцыйным сайце vozduh.info... падрабязьней



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net