.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Навіны сайту



Мэгатур на ТГ стартуе
| 22.07.2008 |
Экспэрты назвалі 44 песьні, якія ўвойдуць у выніковы тур. Цяпер задача за слухачамі - цягам апошніх летніх тыдняў менавіта яны вызначаць Песьню году. Галасаваньне стартуе 22 ліпеня і працягнецца да 28-га жніўня. Выжывуць мацнейшыя!
падрабязьней

«Застойны Тузін» ад RWD
| 22.07.2008 |
Свае вынікі музычнага сэзону на ТГ падводзіць RWD: «Бачны добры падзел выканаўцаў на тры часткі: „зубры“ сцэны, якія проста ня могуць дазволіць сабе апусьціцца за пэўны ўзровень; ужо не навічкі, якіх нельга аднесьці да адкрыцьцяў, але і сказаць, што вось яны зоркі, гатовыя зьбіраць поўныя залі — таксама не; і новыя выканаўцы, што кожны год зьяўляцца з адной песьняй і праз год ня ўсе ўжо ўзгадаюць, што нехта такі быў».
падрабязьней

«Стыльны Тузін» ад Генадзя Сыракваша
| 12.07.2008 |
Вынікі сэзону на ТГ ад Генадзя Сыракваша, кіраўніка PRO-2-Studio: «12 гадоў сачу за беларускім музычным працэсам і бачу тэндэнцыю да паляпшэньня з кожным годам. Зьяўляюцца новыя цікавыя каманды, якія вельмі цікава гучаць, прагрэсуюць і добравядомыя выканаўцы».
падрабязьней

«Арганічны Тузін» ад Ігара Плевіна
| 11.07.2008 |
Гукарэжысэр студыі «Осмос» Ігар Плевін назваў сваю «дванаццатку» лепшых песень сэзону, якія ўвойдуць у лік удзельнікаў выніковага Мэгатуру на ТГ: «У яго ўвайшлі песьні, у якіх найменшае (ці цалкам адсутнічае) колькасьць шумоў, памехаў, фальшы ды іншага „вытворчага“ браку. Гэтыя творы выгодна розьняцца ад астатніх лягічнасьцю і арганічнасьцю аранжыровак».
падрабязьней

«Тузін з нацяжкай» ад Андрэя Баброўкі
| 09.07.2008 |
Экспэрт сэзону 2007-2008 на ТГ гукарэжысэр Андрэй Баброўка (студыя «Селах»): «Выбраць „тузін“ лепшых з прадстаўленага ў гэтым сэзоне на ТГ было сапраўды вельмі цяжка. На жаль, удзельнікі ТГ збольшага пакінулі жахлівае ўражаньне з пункту гледжаньня, асабліва маладыя каманды. Такія запісы зусім не прыдатныя і няўежныя, як тая недавараная бульба».
падрабязьней

«Круты Тузін» ад Канстанціна Кулеша
| 08.07.2008 |
Вынікі музычнага сэзону на ТГ падводзіць Канстанцін Кулеш – прадусар і гукарэжысэр студыі Super8: «Як i раней, большасьць гуртоў граюць для сябе, цi для такiх жа музыкантаў як i самi - спрабуюць уразiць калег вiртуозным выкананьнем, складанымi рытмамi i такiмi ж складанымi музычнымi думкамi. Большасьць сьпявае па-беларуску, таму што гэта „крута“, а не таму, што ёсьць што сказаць».
падрабязьней

«Тузін сымпатыяў» ад Ігара Будая
| 08.07.2008 |
Экспэрты ТГ вызначыліся з сваімі сьпісамі лепшых песень музычнага сэзону 2007-2008. Цягам тыдня кожны зь іх выкажацца і назаве сваю «12-ку» лепшых паводле ўласных крытэраў. Па выніку ўсе названыя экспэртамі творы трапяць у выніковы тур на «Тузіне Гітоў», які распачнецца на наступным тыдні. Першы асабісты «Тузін» ад заснавальніка польскай студыі «Ariola» (Гданьск), у мінулым гукарэжысэра гурта «Сузор’е» Ігара Будая.
падрабязьней

«Тузін Гітоў» першым падводзіць музычныя вынікі году
| 01.07.2008 |
«Тузін Гітоў» першым сярод размаітых мэдыяў і прэміяў пачынае падводзіць музычныя выніку году. Дакладней, музычнага сэзону, што доўжыўся на ТГ ад верасьня 2007 па чэрвень 2008 году. Па добрай і трывалай завядзёнцы для падвядзеньня вынікаў рэдакцыя ТГ запрасіла ўплывовых музычных экспэртаў - вядомых гукарэжысэраў і прадстаўнікоў вядучых студыяў гуказапісу. А дапамагаць эскпэртам у няпростай справе вызначэньня лепшых песьняў 2008 будуць усе наведнікі парталу.
падрабязьней

«Прэм'ер Тузін-2007» - першы рэліз году!
| 20.01.2008 |
За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» на ягоных старонках было прадстаўлена болей за 300 новых беларускіх песень. А калі дадаць сюды блізу 100 рэцэнзіяў на новыя айчынныя плыты, дык атрымаецца ці ня поўны жыцьцяпіс сучаснай айчыннай альтэрнатыўнай музыкі. Сваеасаблівай песеннай справаздачай мінулага 2007 году стала чародная складанка музычнага партала «Прэм'ер Тузін-2007», зьяўленьне якой у продажу чакаецца ўжо пры канцы студзеня.
падрабязьней

«Тузін Гітоў» – чацьверты сэзон
| 31.08.2007 |
Пачатак першага туру – 7 верасьня. Хоць і вядуцца ўжо які год спрэчкі што да фармату гіт-параду, ён застаецца тым жа – гэта толькі беларускамоўныя творы. Няхай гэта і выглядае дзікавата, як для іншай краіны, але ўсе разумеюць унікальнасьць нашай сытуацыі. Таму спрэчкі – прэч:). ТГ трымаецца ўвесь гэты час толькі дзякуючы Вашай падтрымцы ды Вашай крытыцы, бо гэта абсалютна некамэрцыйны праект. Натхнімся – будзе і новы дыск, і нейкі цікавы канцэрцік пры канцы году.
падрабязьней

На "Тузіне Гітоў" стартуе выніковы тур 2007
| 07.07.2007 |
“Да апошняга!” – пад такім дэвізам 7 ліпеня 2007 а 17-ай гадзіне на “Тузіне Гітоў” распачынаецца традыцыйны штогадовы “МэгаТур”. Вынікам гэтага вялікага і працяглага спаборніцва стане вызначэньне самых лепшых песень, што “гучалі” на музычным партале music.fromby.net цягам усяго сэзону. Стартавы сьпіс МэгаТуру складаюць песьні, што былі адабраныя экпэртнай радаю “Тузіна” – кіраўнікамі і прадстаўнікамі ўсіх вядучых беларускіх лэйблаў і айчынных музычных выдаўцоў.
падрабязьней

“Пэрспэктыўны Тузін” ад Сяргея Будкіна
| 07.07.2007 |
Тузін лепшых песень сэзону назваў рэдактар ТГ Сяргей Будкін. Ён зважае ўвагу на тое, што шмат якія выдатныя трэкі засталіся па-за ўвагаю: “Прыходзіцца канстатаваць, што аўдыторыя чарту – надта ўжо кансэрватыўная. Галасуюць не за песьні, а за імёны. Зь іншага боку – гэты сэзон не падараваў нам асаблівых яскравых адкрыцьцяў. “Голую Манашку”, Vodar Susviet, Termin X – адкрыцьцямі ўжо не назавеш, а пераважная большасьць дэбютантаў знаходзяцца на ўзроўні школьнай самадзейнасьці”.
падрабязьней

“Сьвежы Тузін” ад Вячаслава Гулевіча
| 06.07.2007 |
Кіраўнік “Новай музычнай кампаніі” Вячаслаў Гулевіч шукаў ў песьнях “Тузіна Гітоў” – “сьвежачка”. У выніку ў яго дваннацку трапілі такія розныя выканаўцы, як Андрэй Бананаў, Анжаліка Агурбаш, :B:N: і Camerata: “Песьні Тузіна падаліся мне надта наўпроставымі. Слухаеш – і нічога не вытыркаецца амаль. Але набралося колькі сапраўды вартасных трэкаў”.
падрабязьней

«Арыгінальны Тузін» ад Уладзімера Максімкава
| 06.07.2007 |
Свой тузін назваў Уладзімер Максімкаў, музычны прадусар кампаніі “Vigma” і кіраўнік музычнага агенцтва свайго імя. На яго думку ўдзельнікі ТГ, найперш рок-выканаўцы робяць тое ж, за што бэсьцяць айчынную папсу: “Падавалася бы, што ўсё мусіць быць наадварот: тая музыка, якая ня мае выхаду на шырокую публіку, мелася бы актыўна разьвівацца, бо гэта чыстая творчасьць, не абцяжараная нічым. Але выйшла зусім ня так – у пераважнай большасьці песень не адчуваецца сьвежасьці і арыгінальнасьці.
падрабязьней

“Чортаў Тузін” ад Віктара Гольцава
| 04.07.2007 |
Кіраўнік гомельскага лэйблу Go-Records Віктар Гольцаў вызначыўся з сваім “тузінам” песень. Праўда ў яго “тузін” атрымаўся чортавым: “Спачатку даволі проста адабраць з усіх песень з два дзясяткі, а вось ужо з абраных вылучыць тузін – цяжэй. У параўнаньні зь мінулымі гадамі асаблівага прарыва ўсё ж не адбылося, але і тэндэнцыя да разьвіцьця адзназначна захоўваецца”.
падрабязьней

“Якасны Тузін” ад Мікалая Сапунова
| 04.07.2007 |
Лепшыя песьні на сваю думку з усіх удзельнікаў музычнага сэзону на ТГ назваў мэнэджэр беларускага каталёгу кампаніі West Records. На яго меркаваньне гэты музычны сэзон атрымаўся слабейшым за мінулыя: “Хацелася бы, каб музыкі больш увагі надзялялі таму, што яны займаюцца музыкай, а значыць, што прадукт іх мусіць быць прыгожым з усіх бакоў: і песьні, і тэксты, і аранжыроўка. Простая прышпільнасьць саміх песень мяне не асабліва ўражвае”.
падрабязьней

“Суб’ектыўны Тузін” ад Віталя Супрановіча
| 02.07.2007 |
Свой тузін назваў кіраўнік лэйблу БМА-груп Віталь Супрановіч. Экспэрт зважае на тое, што ягоны сьпіс даволі суб'ектыўны: “Падаецца, што тое, што ты спрадусаваў – найбольш вартае ўвагі”, - зазначае ён. Усе песьні, названыя Віталём Супрановічам, трапляюць у выніковы тур на ТГ, які пачнецца ўжо на гэтым тыдні.
падрабязьней

“Тузін Гітоў” падводзіць вынікі музычнага сэзону
| 25.06.2007 |
20-ты тур галасаваньня будзе апошнім у гэтым музычным сэзоне на “Тузіне Гітоў”. Пасьля яго стартуе выніковы мэгатур. Лепшыя песьні сэзону 2006-2007 будуць вызначаць прадстаўнікі беларускіх лэйблаў і музычных кампаній разам з наведнікамі нашага парталу. У выніку адбору і галасаваньня будзе сфармаваны трэці дыск “Прэм'ер Тузін”. Новы сэзон на ТГ распачнецца пры канцы лета.
падрабязьней

“Тузін Гітоў”: новы музычны сэзон
| 30.08.2006 |
8 верасьня на “Тузіне Гітоў” распачынаецца новы музычны сэзон 2006/2007. У 1-м туры возьмуць удзел абсалютна сьвежыя айчынныя рок- і поп-гіты ад вядомых і ня надта выканаўцаў. Правілы галасаваньня і канцэпцыя гіт-параду застаецца ранейшай – толькі беларуская музыка, толькі гітовыя песьні. Таксама цягам восені заўзятараў нашага гіт-параду чакае нямала сюрпрызаў. Рыхтуецца складанка зь лепшымі песьнямі сэзону, што прамінуў – “Прэм’ер Тузін-2006”, а таксама канцэрт-прэзэнтацыя ў адным зь менскіх клюбаў з масай сюрпрызаў. А ў кастрычніку “Тузін Гітоў” будзе сьвяткаваць сваё 3-годзьдзе. Так што заставайцеся з намі!
падрабязьней

Два тэксты - адна перамога
| 16.08.2006 |
На апошнім этапе галасаваньня супраць у выніковым мэгатуры “Тузіна” “Аўтабіяграфія” ў выкананьні Ігара Варашкевіча і Лявона Вольскага спаборнічала са “Сьвятлом у цемры” здаровых ласей з “IQ48”. Песьняй году стала “Аўтабіяграфія”, галоўны гіт польскага гурта “Perfect” у беларускім варыянце, а чалавекам году на “Тузіне” прызнаны Міхал Анемпадыстаў: абедзьве песьні, якія дайшлі да рашаючага адчапленьня напісаныя на тэксты аўтара “Народнага Альбому”!
падрабязьней

Пяць зорак “Заенькі”
| 01.08.2006 |
Калі б вынікі музычнага году на “Тузіне Гітоў” падводзіліся выключна на падставе меркаваньняў нашых экспэртаў, дык безумоўна песьняй году стала бы “Заенька”. Гэтая кампазыцыя была названая ў ліку лепшых пяцю (з шасьці) экспэртамі. Але бальшыня наведнікаў (а яны як вядома былі супраць) выказала іншае меркаваньне. І хоць наведнікі яшчэ працягваюць высьвятляць самую лепшую песьню году, але ўжо можна сказаць, што іхняя завочная сустрэча з экспэртамі завяршылася ў нічыю зь лікам 6 – 6. Так, 6 песьняў, што ўвайшлі ў склад лепшага тузіна ад экспэртаў былі прызнаныя наведнікамі.
падрабязьней

Новы дыск-рэкардсмэн ад “Тузіна”
| 27.07.2006 |
Цягам 20-ці дзён наведнікі нашага сайта прымалі самы актыўны ўдзел у падвядзеньні вынікаў усяго музычнага “тузіноўскага” году. Нарэшце агульнымі намаганьнямі былі абраныя дванаццаць песень, што стануць стрыжнем новай справаздачнай CD-складанкі “Прэм’ер Тузін 2006”. Але ж не сьпяшайцеся зачыняць вокны ў сваіх браўзэрах! – Галасаваньне ў ВЫНІКОВЫМ ТУРЫ працягваецца!
Пра далейшыя правілы правядзеньня мэгатура на “Тузіне Гітоў” а таксама пра канцэпцыю падрыхтоўкі й выданьня новай CD-складанкі распавядае Wiecier Mechaniczny.
падрабязьней

Кульлінковіч: “На “Тузіне” чыстае вады скоцтва!”
| 18.07.2006 |
Да нас у рэдакцыю трапіў цікавы аўдыазварот Аляксандра Кульлінковіча. У гэтым звароце лідэр гурта Neuro Dubel выказвае сваё, прынамсі, досыць адмоўнае, стаўленьне да асаблівых умоваў “галасаваньня супраць” у выніковым туры “Тузін-2006”. Спадар Кульлінковіч зазначае: “тое, што зараз адбываецца на “Тузіне” – гэта не памылка, не дурны прыкол, а чыстае вады скоцтва. Бо ўся гісторыя беларускай музыкі апошніх гадоў і ёсьць плэй-ліст на выбываньне. Нас усіх выкрэсьліваюць...”
Мы апэратыўна публікуем гэты “аўдыа-зварот” і таксама дзелімся сваімі камэнтарамі.

падрабязьней

Вольскі: "Добра, што існуе такая страшная палярнасьць!"
| 13.07.2006 |
Лідэр “N.R.M.” Лявон Вольскі ласкава падзяліўся з карэспандэнтам “Тузіна Гітоў” сваімі ўражаньнямі ад новых незвычайных правілаў галасаваньня ў выніковым туры сэзону 2006: “Прыкольна! Зразумела, як да нас ставяцца некаторыя. Мы ніколі не былі за тое, каб усе нас любілі, каб перад намі ўсе дзьверы былі адчыненыя. Добра, што існуе такая страшная палярнасьць. Галоўнае, што людзі неабыякавыя, што нашая творчасьць усё роўна не дае спакою”

падрабязьней

Апошні тузін Wietra Mechanicznaha
| 07.07.2006 |
“Скарыстаўшы службовую магчымасьць, папрасіў прызначыць тэрмін здачы свайго “эскпэртнага” тузіна пры канцы ўсіх астатніх нашых экспэртаў, спадзяваўся, што нашыя экпэрты на кагосьці забудуцца. Але ж не такі ўжо й багаты быў выбар – усё самае смачнае разабралі й паўтарацца сэнсу ня бачу... “: - распавядае Wiecier Mechaniczny – апошні, шосты, экспэрт вялікага выніковага МЭГАТУРУ на “Тузіне Гітоў”.
А мы нагадаем, што ў МЭГАТУРЫ ўмовы галасаваньня не зусім звыклыя – у адрозьнені ад экспэртаў, наведнікі мусяць адзначаць тыя песьні, якія ім найменей падабаюцца.

падрабязьней

"Снобскі Тузін" ад Заміроўскай
| 06.07.2006 |
Мы працягваем падводзіць вынікі музычнага сэзону 2006 на “Тузін Гітоў”. Шмат песьняў гучала цягам 20-ці апошніх тураў у гіт-парадзе і цяпер прысьпеў час вызначыць самых лепшых. Якія менавіта песьні стануць лепшымі ўжо заўтра вырашаць нашым наведнікам. А пакуль вашае ўвазе прапануем выбар галоўных гітоў ТГ сэзону ды брутальную аўтарскую казку ад музычнай аглядальніцы Тацяны Заміроўскай.
падрабязьней

“Тузін выдатнікаў” ад Каці Пытлевай
| 06.07.2006 |
Слушны музычны партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі сэзону 2006. Па традыцыі, арганізоўваецца вялікі ВЫНІКОВЫ ТУР, у якім возьмуць удзел тыя песьні, што ўдзельнічалі ў гіт-парадзе цягам музычнага году і якія будуць абраныя экспэртнай радай “Тузіна Гітоў”. Але ж галоўнае адрозьненьне сёлетняга выніковага туру ад мінулагодняга будзе ў тым, што наведнікі будуць галасаваць не ЗА свае ўлюбёныя песьні, а СУПРАЦЬ тых, якія ім найменш падабаюцца. Кожны экспэрт абірае свой тузін песьняў, зь ліку ўдзелькаў сэзону.
Выбар галоўных беларускіх гітоў ад "Першага музычнага канала" ў асобе Каці Пытлевай.
падрабязьней

"Стракаты Тузін" ад Зьмітра Падбярэзскага
| 05.07.2006 |
Слушны музычны партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі сэзону 2006. Па традыцыі, арганізоўваецца вялікі ВЫНІКОВЫ ТУР, у якім возьмуць удзел тыя песьні, што ўдзельнічалі ў гіт-парадзе цягам музычнага году і якія будуць абраныя экспэртнай радай “Тузіна Гітоў”. Але ж галоўнае адрозьненьне сёлетняга выніковага туру ад мінулагодняга будзе ў тым, што наведнікі будуць галасаваць не ЗА свае ўлюбёныя песьні, а СУПРАЦЬ тых, якія ім найменш падабаюцца. Кожны экспэрт абірае свой тузін песьняў, зь ліку ўдзелькаў сэзону. Гэтыя песьні разам зь “недатыкальнымі” (песьнямі-пераможцамі тураў) і складуць вялікі канчатковы гіт-парад. Выбар галоўных беларускіх гітоў ад журналіста, супрацоўніка "Радыё Свабода" Зьмітра Падбярэзскага.
падрабязьней

Рэкорды і антырэкорды сэзону на "Тузіне Гітоў"
| 04.07.2006 |
У 20-ці турах 3-га сэзону “Тузін Гітоў” прынялі ўдзел 68 сьпеваў, за якія былі аддадзеныя 67 174 галасы. Сэзон распачаўся 9 верасьня і будзе завершаны вялікім выніковым турам у ліпені. На вышэйшую прыступку гіт-параду ўздымаліся 11 розных песень розных выканаўцаў. А ў тройцы лепшых у розных турах адзначыліся 19 кампазыцыяў. Статыстычныя назіраньні трэцяга сэзону гіт-параду ад галоўнага матэматыка ТГ - RWD - вашай увазе.
падрабязьней

"Тузін з крокам назад" ад Зьмітра Безкаравайнага
| 04.07.2006 |
Свой "Тузін-2006" прадстаўляе музычны аналітык, куратар беларускага каталёгу West Records і PR-мэнэджэр расейскай гуказапісвальнай кампаніі "Студия Монолит" Зьміцер Безкаравайны.
Вашае ўвазе запрапанавана 12 песьняў, што на яго думку ўпрыгожылі цягам гэтага музычнага году чарт "Тузіна" і ўсьцешылі слых наведнікаў.
Безкаравайны зазначае, што адабраць 12 песень у гэтым сэзоне было значна лягчэй чым летась. Прычына - відавочная дэградацыя агульнага ўзроўню матэрыялу. А тым, хто ня верыць, ён прапануе ўзяць ды пераслухаць “Прэм’ер Тузін 2005”.

падрабязьней

"Бэст Оф Хітс" ад Алега Клімава
| 03.07.2006 |
“Тузін Гітоў” пачынае падводзіць вынікі сэзону 2006. Па традыцыі, мы рыхтуем вялікі ВЫНІКОВЫ ТУР, у якім возьмуць удзел тыя песьні, што ўдзельнічалі ў гіт-парадзе цягам музычнага году і якія абіраюць экспэрты. Але ж галоўнае адрозьненьне сёлетняга выніковага туру ад мінулагодняга будзе ў тым, што наведнікі будуць галасаваць не ЗА свае ўлюбёныя песьні, а СУПРАЦЬ тых, якія ім найменш падабаюцца.
Выбар галоўных беларускіх гітоў ад галоўнага рэдактара "Музыкальной газеты" Алега Клімава.
падрабязьней

Наведнікі супраць! Выніковае cупрацьстаяньне на “Тузіне”
| 30.06.2006 |
Слушны музычны партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі сэзону 2006. Па традыцыі, будзе арганізаваны вялікі ВЫНІКОВЫ ТУР, у якім возьмуць удзел тыя песьні, што ўдзельнічалі ў гіт-парадзе цягам музычнага году і якія будуць абраныя экспэртнай радай “Тузіна Гітоў”. Як і летась, у раду ўваходзяць найбольш уплывовыя музычныя журналісты Беларусі – Алег Клімаў, Тацяна Заміроўская, Зьміцер Падбярэзскі, Зьміцер Безкаравайны, а таксама прадстаўнік “Тузіна Гітоў” Wiecier Mechaniczny і “Першага музычнага” тв-канала Каця Пытлева. Але ж галоўнае адрозьненьне сёлетняга выніковага туру ад мінулагодняга будзе ў тым, што наведнікі будуць галасаваць не ЗА свае ўлюбёныя песьні, а СУПРАЦЬ тых, якія ім найменш падабаюцца.

падрабязьней

“Тузін Гітоў”: 50 выпускаў на “Радыё Мінск”
| 20.04.2006 |
У пятніцу, 21 красавіка, на хвалях “Радыё Мінск” (92,4 FM) у 23.00 у этэр выйдзе юбілейная 50-ая праграма “Тузін Гітоў з Алегам Хаменкам” – радыёвэрсыя нашага гіт-параду. “Я задаволены, тым, як атрымліваецца наша праграма, - кажа вядучы ТГ, лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка. – Я бачу, што за гэты час падвысілася цікавасьць як да самога гіт-параду, так і да добрай і якаснай беларускай музыкі”. Акром гэтага, “Тузін Гітоў” адзначае яшчэ дзьве круглыя лічбы – тур, які распачнецца ў пятніцу, таксама будзе 50-м па ліку, а ў этэры “Радыё Рацыя” выйдзе 10-ая па ліку праграма “Радыё Тузін” – яшчэ адна радыёвэрсыя нашага гіт-параду.
падрабязьней

Віншуем Алега Хаменку!
| 04.04.2006 |
Лідэр групы “Палац” і пачэсны “тузінавец” Алег Хаменка спраўляе сёньня свой Дзень Народзінаў. Усяго толькі 39-ты па ліку. Рэдакцыя “Тузіна Гітоў” віншуе Музыку з гэтым асабістым сьвятам і жадае яшчэ сотню гадоў плённай працы, шчасьлівага жыцьця й бесклапотнага адпачынку. Алег ужо увайшоў у гісторыю беларускай музыкі. Ня толькі як стваральнік фолк-праекту “Палац”, зь якога выйшлі музыка Зьміцер Вайцюшкевіч, гурты “Kriwi”, “Юр’я”, але і як заснавальнік цэлага кірунку ў айчыннай музыцы – фолк-мадэрну.
падрабязьней

Што новага на "Тузіне"?
| 12.01.2006 |
Сьцьвердзілася тое, да чаго гэтак доўга й упарта мы імкнуліся. Пасьля больш чым двухгадовай працы зьнешні выгляд “Тузіна Гітоў” істотна зьмяніўся. Але галоўнае, што зьмініўся ня толькі зьнешні выгляд, але нават і зьмест. Паўсталі новыя разьдзелы, зьявіліся новыя магчымасьці.
Неабходнасьць пераводу “ТГ” на новыя рэйкі мы адчувалі ўжо даўно й амаль год вялі працу па падрыхтоўцы новай актуальнай вэрсіі. Актуальнай, найперш, тэхнічна. Але ж зьмены кранулі й непасрэдны імідж “ТГ”: цяпер мы “ультраправыя” й расфарбаваныя ў “забароненыя” колеры :)
Магчыма хтосьці з трывалых чытачоў не адразу й дацяміць, дзе цяпер шукаць тую ці іншую інфармацыю. Таму аб усім новым па парадку...
падрабязьней

Дакалядныя традыцыі
| 07.01.2006 |
У рубрыцы “Матэматычны аналіз” - вынікі 8-га туру з статыстычным ухілам, а таксама лепшыя дасягненьні восенькіх адрэзкаў у “Тузіне Гітоў” за тры мінулыя гады.
падрабязьней





Архіў навінаў сайту
У поўным аб'ёме ўсе архівы будуць падлучаныя пазьней!
Даруйце за часовыя нязручнасьці, зьнітаваныя зь пераходам на новую вэрсію парталу.



угару - up





©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net