|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Vinsent: такога яшчэ не было! | 08.01.2008 | У новым туры «Тузіна Гітоў» рэпэр Vinsent прэзэнтуе песьню «Менск-Парыж», якую ён выканаў разам са сьпявачкай Voliaj PalyuShik. Гэты твор прыйшоўся даспадобы многім слухачам, што яго ўжо чулі. Цяпер Vinsent спрабуе свае сілы ў гіт-парадзе. «Такога ў беларускім хіп-хопе й, напэўна, у беларускай музыцы яшчэ не было. Песьня выконваецца на дзьвюх прыгажэйшых мовах сьвету: беларускай і францускай. Гэта пяшчотная лірыка, якая, спадзяюся, не пакіне абыякавымі слухачоў», - кажа Vinsent. «У маім сэрцы музыка, а ў галаве рыфмы», - чытае Vinsent. Кожнае слова мае сваё непаўторнае адценьне, больш таго - кожны гук мае свой сэнс у сэнсе агульным: слове, сказе, цэлым творы. Песьні Vinsenta на самую розную тэматыку, але ў кожнай праяўляецца індывідуальнасьць артыста. Рэпэр мае свой непаўторны стыль чыткі й рыфмоўкі. Адну зь яго песень ужо называюць «футбольным гімнам Беларусі».Песьня «Менск-Парыж» - гэта рамантычная кампазыцыя, рэп-лірыка. «Можа гэтага й не хапае беларускай музыцы, ня трэба забываць, што творчасьць - гэта перадусім зварот ды высокага, тоеснага», - адзначае музыка. Іншыя песьні Vinsenta можна знайсьці на афіцыйным сайце выканаўцы vinsent.org. Vinsent feat. Volya PaliuShik - Менск-Парыж (словы Vinsent, музыка DJ Stanley). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Алена Шапецька, для ТГ угару - up |
|
|