|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Голая Манашка»: «На гэтай тэрыторыі танныя наркотыкі…» | 09.01.2008 | У новым туры на ТГ бярэ ўдзел песьня гурта «Голая Манашка» пад назвай «Свабода». Стаўленьне да гэтага трэку нават у межах каманды – неадназначнае. Вакаліст ГМ Фёдар Жывалеўскі ў сваім лісьце з калёніі так напісаў пра «Свабоду»: «Я да гэтай песьні ня надта сур'ёзна стаўлюся. Лайно, а ня песьня!» Удзельнік гурта Зьміцер Шаўцоў: «А для мяне „Свабода“ – адна зь лепшых у нашым рэпэртуары». Сваё стаўленьне да трэку «Свабода» лідэр каманды Фёдар Жывалеўскі, які якраз зараз пазбаўлены той самай свабоды, у сваім лісьце з калёніі піша шчыра і самакрытычна: «Камэнтаваць сам тэкст – глупа выйдзе, а наогул я ня надта сур'ёзна да яе стаўлюся. Мы яе пісалі прычэпам да „Радыяактыўнага фону“. Хлопцы абралі яе і са мной не параіліся. Засьпяваў яе кепска, таму на голасе процьма спэцэфэктаў. У другім куплеце пасунутая вакальная дарожка, а сола ў трэцім – не запісанае. Карацей, лайно, а ня песьня!»Але ўдзельнік гурта Зьміцер Шаўцоў трымаецца іншага меркаваньня: «Для мяне яна адна зь лепшых у творчасьці ГМ. Хоць, магчыма гэта таму, што я ўвогуле вельмі пазытыўна стаўлюся да гэтага праекта». Пакуль вакаліст Фёдар знаходзіцца ў зьняволеньні, увесь астатні гурт запісвае новы матэрыял. Зьміцер Шаўцоў апавядае, што ўжо амаль падрыхтаваныя некалькі «мінусаў», на якія пасьля выхаду Федзі, будзе накладацца вакал. Федзя таксама не губляе часу дарма. Ён здолеў дамовіцца з адміністрацыяй калёніі і зараз грае у мясцовым клюбе, сьпявае ў царкоўным хоры. У сваім апошнім лісьце ён напісаў: «Я стаю на раздарожжы: застацца ў царкве або перамясьціцца на рэпэтыцыйную кропку клюба. Яна, дарэчы, знаходзіцца за сьцяною царквы. Калі прыхаджане заходзяць раніцай паставіць сьвечку, а заходзяць яны зладжаным натоўпам, сьцены прабівае дыстартыраваная гітара і бубны. На шчасьце вернікаў, клюб яшчэ ня мае магутны бас-комбік, а то як кажуць, гэмба:). Гэта сытуацыя навяла мяне на думку, што някепска гучала бы хрысьціянская малітва пад рытмічны хардкоравы ці хіп-хопавы акампанэмэнт. Ёсьць жа ж такі кірунак, як крышна-кор, а вось хрысьціянскі ў нас толькі поп, тыпу „Новый Иерусалим“. Уявіце, драйвок такі, што цягнецца, павольна гітара заводзіцца і нахлынае і тут голас мужа: „Зь бездані я клічу цябе…“» «Голая Манашка» ў інтэрнэце - goman.iatp.by Голая Манашка – Свабода (словы - Фёдар Жывалеўскі, музыка гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ Фота: goman.iatp.by угару - up |
|
|