|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Рок-Каранацыя-2007» будзе! | 10.01.2008 | 2007 год падараваў нямала яркіх музычных рэлізаў і адкрыцьцяў. Цягам году па ўсёй краіне выйшла ля шасьці дзясяткаў альбомаў рок-выканаўцаў – для нашай культурнай прасторы гэта нямала. Падсумаваць усё і ўзнагародзіць лепшых – такая задача ў штогадовай цырымоніі «Рок-Каранацыя», якую ладзяць прадусар Юры Цыбін ды інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў». Сёлета яна пройдзе 29 лютага ў канцэртнай залі «Мінск» ужо ў 12-ты раз. Два гады таму стаўку зрабілі на рэгіянальных выканаўцаў, летась – на новыя імёны, а сёлета арганізатары «Рок-Каранацыі» вырашылі зрабіць акцэнт менавіта на галоўных героях беларускай рок-сцэны і вярнуцца да фармату самых першых цырымоніяў. Кажа заснавальнік гэтай музычнай прэміі Юры Цыбін:- Будуць традыцыйныя ўжо намінацыі – «Альбом году», «Рок-князёўна», «Песьня году», «Праект», рок-кароль. Летась вярнуліся з сваімі новымі альбомамі нашы старыя каманды. І яны засьведчылі, што здольныя канкураваць з маладымі гуртамі. Акторку тэатра імя Янкі Купалы Ганну Хітрык называюць у ліку лідэраў маладога пакаленьня беларускага тэатру. Можа так стацца, што яна займее ня меншы посьпех і на рок-сцэне – якраз летась яе гурт «Детидетей» запісаў і выдаў свой першы альбом і ўжо мае ўласны фан-клюб. Каманда на чале з Ганнай Хітрык – адзін з прэтэндэнтаў на атрыманьне рок-кароны ў намінацыі «Адкрыцьцё году». Сама акторка-сьпявачка кажа, што сапраўды мінулы год аказаўся для яе гурта вельмі плённым. - Мы прэзэнтавалі наш першы дыск «Конверты для снов» і ўжо рыхтуем новы, зьнялі кліп на кампазыцыю «Не надо», з дапамогай фан-клюбу зрабілі сайт. Але для мяне гэта сюрпрыз, што мы можам стаць «Адкрыцьцём году». Але, канечне, спадзяемся на атрыманьне кароны. Гурт Neuro Dubel – у ліку асноўных прэтэндэнтаў на галоўны прыз цырымоніі «Рок-Каранацыя» – вялікую рок-карону. Колісь каманда Аляксандра Кульлінковіча ўжо была прызнаная лепшым беларускім гуртом. Тады, у 1998-м прыз ім уручыў Уладзімер Мулявін, зь якім потым «дзюбэля» выканалі разам славутую «Вологду». Сёлета лідэр Neuro Dubel спадзяецца ізноў выйсьці на сцэну па Рок-Карону. - Я напэўна ўпершыню з 1998 году хачу патрапіць на «Рок-Каранацыю», бо вельмі разьлічваю на прыз. Лічу, што летась мы шмат гралі і шмат чаго зрабілі. Нясьціпла мяркую, што 2007 – быў годам Neuro Dubel. Свой удзел у сёлетняй цырымоніі «Рок-Каранацыя» ўжо пацьвердзілі самыя яркія беларускія рок-гурты – акрамя Neuro Dubel і «Детидетей» плянуецца выступ гуртоў «Крама», OSIMIRA, «Палац», «Фляўс і Кляйн», «Гурзуф», Tarpach. Вядуцца перамовы зь іншымі вядучымі беларускімі гуртамі. Арганізатары абяцаюць, што 29 лютага будзе сапраўднае рок-шоў. Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», для racyja.com угару - up |
|
|