|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Zeitnot: пра зацюканага салдата | 10.01.2008 | Гурт Zeitnot прадстаўляе ў гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» сваю новую песьню «Боты». Гэты твор музыкі напісалі пад уражаньнем ад вясеньняга прызыву ў армію. «Практычна кожны малады чалавек з трымценьнем чакае зьяўленьня ў сябе ў паштовай скрыні запаветнай паперкі з надпісам „павестка“», - кажа басіст гурта Яўген Ваньшын. Словы і музыка былі напісаныя ў час вясеньняга прызыву ў армію, калі ля ваенкамата зьявіліся пытаньні да музыкаў: «Практычна кожны малады чалавек з трымценьнем чакае зьяўленьня ў сябе ў паштовай скрыні запаветнай паперкі з надпісам „павестка“. Вось тут для маладых людзей і пачынаецца незабыўны час пад назвай „Прызыў“. Нашая песьня якраз і напісаная ў тую цудоўную пору», - распавядае бас-гітарыст Яўген Ваньшын.Нядаўна Zeitnot вярнуўся з гастрольнага туру па Нямеччыне: «Якое ж было нашае зьдзіўленьне, калі ў невялікіх нямецкіх гарадках мы чулі нашыя „Боты“ ў піўных барах і бачылі, як пад іх прытанцоўваюць бармэны за барнай стойкай!» - узгадвае вакаліст калектыву Павал Ладуцька. Тварчасьць гурта ўяўляе сабой пэўны экспэрымэнт па зьмяшэньні розных стыляў і інструмэнтаў. Даведацца больш падбрабязную інфармацыю пра калектыў, праслухаць музыку і паглядзець фота-альбомы можна на афіцыйным сайце гурта: www.zeitnot.net. Zeitnot - Боты (словы і музыка гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Zeitnot, для ТГ угару - up |
|
|