.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Праляскоўскага звольнілі з пасады галоўнага ідэоляга
| 10.01.2008 |

Лукашэнка сёньня правёў шэраг кадравых зьменаў. Сярод іншага зьмены датыкнуліся і Алега Праляскоўскага, які зусім нядаўна меў сустрэчу зь беларускімі рок-музыкамі. Чыноўнік займаў пасаду начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня і адначасова быў памочнікам Лукашэнкі. З гэтых высокіх пасадаў ён быў звольнены і пераведзены на працу ў інфармацыйна-аналітычны аддзел пры адміністрацыі Лукашэнкі. ТГ з гэтай нагоды зьвярнуўся па камэнтар да прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі – Паўла Лёгкага і палітычнага аналітыка Аляксандра Класкоўскага.

Алег ПраляскоўскіПрэс-сакратар Лукашэнкі Павал Лёгкі адно толькі спаслаўся на паведамленьне прэс-службы на сайце прэзыдэнта. І ад далейшых камэнтароў з гэтай нагоды адмовіўся, сказаўшы толькі, што Праляскоўскі замяняе на пасадзе інфармацыйна-аналітычнага аддзелу пры адміністрацыі прэзыдэнта Ніну Шпак.

А вось Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што Праляскоўскага панізілі. Хоць на меркаваньне экспэрта, досыць цяжка часам патлумачыць кадравыя перастаноўкі ў дзяржаве. «Па мерках беларускага чынавенства гэта можа разглядацца, як паніжэньне, хаця ў краінах дэмакратычных аналітычныя цэнтры граюць вельмі важную функцыю. Аднак Беларусь у гэтым сэнсе вельмі своеасаблівая краіна – такія структуры ў вялікай ступені адыгрываюць прапагандысцкую, піараўскую ролю».

Зазначым, што сустрэча беларускіх рок-музыкаў з Алегам Праляскоўскім 21 лістапада сталася галоўнай тэмай у беларускім жыцьці на некалькі дзён (толькі на ТГ матэрыял пра гэтую падзею прачыталі 8 213 разоў). Падчас тае сустрэчы, Праляскоўскі нібы паабяцаў, што ўсе забароны на беларускую рок-музыку будуць зьнятыя. Такую няўзгодненую вольнасьць чыноўніку маглі проста не дараваць.

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net