|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
J:мoрс: «Адмовіўся верыць у зорку Вэнэру…» | 21.01.2008 | У новым туры на ТГ гурт J:мoрс прэзэнтуе адзін з сваіх галоўных гітоў альбому «Адлегласьць» – «Зорку Вэнэру». Музыкі лічаць, што гэты твор мае вельмі ўскоснае дачыненьне да аднайменнага верша Максіма Багдановіча: «У нашым выпадку гэта хутчэй спасылка на створаны ім рамантычны й ідэалістычны вобраз, ад якога адштурхваецца тэкст. Песьня зусім пра іншае». «Зорка…» зьявілася падчас сэрыі сумесных канцэртаў J:мoрс з гуртом «Океан Ельзи» летам 2007. Першапачатковую вэрсію гэтага твору напісаў гітарыст каманды Раман Арлоў. Трохі пазьней, ужо падчас працы над беларускамоўным альбомам «Адлегласьць», лідэр гурта Ўладзімер Пугач прапанаваў свой тэкст і музыку для прыпеву, якія і ўвайшлі ў фінальную вэрсію.Песьня «Зорка Вэнэра» можа падацца крыху неўласьцівай у стылістычным пляне для гурта J:мoрс. Але музыкі з гэтым нязгодныя: «У J:морс заўжды былі розныя па стылістыцы і цяжкасьці гучаньня песьні. Тая ж „Супермарио“ з альбома „Босиком по мостовой“ на наш погляд больш цяжкая і жорсткая». Удзельнікі гурта кажуць, што задаволеныя тым, як песьня атрымалася ў выніку запіса. «Мы заўжды адказна ставімся да матэрыялу, які трапляе на альбомы, таму пасьля кожнай плыткі звычайна застаецца некалькі нявыдадзеных песень, у тым ліку цалкам запісаных. Дыск „Адлегласьць“ – не выключэньне і знаходжаньне „Зоркі Вэнэры“ на ім лепш за ўсё сведчыць, што мы ёй задаволеныя». J:мoрс - Зорка Вэнэра (словы і музыка - Раман Арлоў, Уладзімер Пугач). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ Фота: jmors.by угару - up |
|
|