.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Янка Маўзэр засьпяваў рэгі
| 21.01.2008 |

Адзін з самых яскравых беларускіх гуртоў Tav.Mauzer ужо колькі часу не чуваць на сцэнах краіны. ТГ вырашыў высьветліць, чым цяпер займаецца Янка Маўзэр. Выявілася, што ягоная каманда ізноў зьмяніла склад, рэпэтуе новую праграму, рыхтуе да выданьня DVD і прэзэнтуе новае відэа. Да ўсяго, зусім нядаўна адзін з гітоў каманды - «Брудная вада» - загучаў на рэгі-манер. Гэты новы праект з гуртом Bez.not нават сваю назву атрымаў - Bez.Mauzer.

Tav.Mauzer. РадасьцьПасьля разьвітаньня з бубначом гурт адыграў некалькі канцэртаў з новым, у тым ліку выступіў на фэсьце «Права быць свабодным» у Луцку і на канцэрце ў Магілёве разам з 5diez. Але Арам таксама не задавольваў патрэбы гурту з-за свайго графіку, і было вырашана зьмяніць яго на Vase, па сумяшчальніцтве - бубнача 3t.ON. Цяпер каманда рэпэтуе і дамаўляецца наконт новых канцэртаў (Янка кажа пра цьмяныя пляны выступіць у Гомелі).

Тым часам да адкрыцьця рыхтуецца новы сайт Tav.Mauzer, які будзе месьціцца на новым адрасе mauzers.org. Наведвальнікаў будуць чакаць новы дызйн, здымкі і цікавае відэа. Адно зь іх, кліп на «Беларусь будзе вольнай», ужо можна паглядзець на кліпавай старонцы «Белсату». «А што ўжо ўсе бачылі відэа на ББВ?» - зьдзіўляецца вакаліст гурта і прызнаецца, што сам яшчэ яго не глядзеў.

На сайце ЦЖР можна спампаваць два відэа з канцэрта гурту ў траўні. Самае цікавае для слухачоў - выкананьне яшчэ не запісанай песьні «Я люблю боль». Але гэта ўсяго толькі фрагмэнты з будучага DVD: на дыску будзе ня толькі запіс усяго канцэрту, але цікавыя бонусы для прыхільнікаў. Таксама ў плянах - электрычны альбом ад гітарыста гурту з парай кавэраў на Tav.Mauzer.

Яшчэ адна навіна ад «маўзэраў»: «Таленавітым і харошым хлопцам з Bez.not захацелася зрабіць кавэр на „Брудную ваду“, што мы з задавальненьнем ім дазволілі, ну й я сьпеў разам зь імі», - кажа Янка пра наступнае відэа, мо цікавейшае за два папярэднія. На рэпэтыцыі да канцэрту 13 студзеня вакаліст маўзэраў прасьпяваў на рэгі-матыў «Брудную воду». Вельмі жывое і цікавае відэа пад назовам Bez.Mauzer зьнятае чалавекам-з-камэрай ЦЖР Сашам Мелям (усе ўзгаданыя відэа - плён яго працы). Тым, хто сумуе па ўлюбёным гурце - глядзець варта!

Спасылкі:
- Беларусь будзе вольнай!
- Я люблю боль
- Безь цябе
- Bez.Mauzer - Брудная вада

Zap, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net