|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Алехна: «У Беларусі па-беларуску размаўляюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках” | 22.01.2008 | На гонар беларускай поп-музыкі быў высунуты выканаўца, чые галоўныя дасягненьні – перамога ў расейскім «Народным артысьце» ды служба ў арміі. У адным з сваіх інтэрвію цяпер ужо прадстаўнік Беларусі на «Эўравізіі-2008» сказаў, што лічыць сябе нацыянальным героем Беларусі, а сваім домам - Расею, бо «толькі там можна раскруціцца». Пра беларускую мову выказваецца: «У Беларусі па-беларуску размаўляюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках. А ў горадзе - там наогул ніхто на ёй не размаўляе». Інтэрвію з архіву ТГ. Рацыя Сяргея Маліноўскага – выбар пасланца ад Беларусі на «Эўравізію» быў прадвырашаны. На сьцьверджаньне галоўнага рэдактара «Антенны» той выбар быў зроблена задоўга да ўчорашняга фіналу «Эўрафэсту». Гэткім чынам, на гонар беларускай поп-музыкі быў высунуты выканаўца, чые галоўныя дасягненьні – перамога ў расейскім «Народным артысьце» ды служба ў арміі. Перамога на «Эўрафэсьце» ўжо натхніла назіральнікаў на творчасьць:У Руслана Аляхно Беларуса не відно І куды ён там паедзе Мне, па праўдзе, усё раўно (паводле http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14485) У адным з сваіх інтэрвію цяпер ужо прадстаўнік Беларусі на «Эўравізіі-2008» сказаў, што лічыць сябе нацыянальным героем Беларусі, а сваім домам - Расею, бо «толькі там можна раскруціцца». Пра беларускую мову выказваецца: «У Беларусі па-беларуску размаўляюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках. А ў горадзе - там наогул ніхто на ёй не размаўляе». Інтэрвію з архіву ТГ. - Калі на Беларусі цябе так любяць, навошта ты выправіўся ў Маскву? - У Беларусі немагчыма зрабіць кар'еру. На конкурсах вышэй за другое месца не давалі. Толькі ў 2002 годзе я ўзяў Гран-пры ў конкурсе «Виват победе!». Мне адразу казалі прадусары: пойдзеш працаваць да нас - будзе першае месца. Як сябе паводзіць на сцэне, як апранацца - гэтаму нас не вучылі. І прадусара, які б пісаў табе песьні ці ўкладаў грошы ў іх напісаньне, таксама не было. А Расея - аграмадная краіна, і я лічу, што толькі ў Маскве можна раскруціцца і рэалізавацца, як сьпявак. А наогул, калі я надумаў паехаць у Маскву, хацеў пачаць з рэстаранных сьпеваў, якімі займаўся на Беларусі шмат год. - Ты сьпяваў у рэстаране?! - Так, і зусім не засмучаўся. Мае бацькі - простыя людзі: маці - швачка, бацька быў ваенным. Дарэчы, менавіта ён прымусіў мяне хадзіць у музычную школу, хоць я гэтага не хацеў. А рэстаран - добрая школа. Мне даводзілася выконваць усё - ад «Муркі» да «Бэсамэ мучо»… Да таго ж я тады вучыўся ў сярэдняй школе, затым паступіў у аўтатранспартны коледж, а пазьней у армію пайшоў. - Чаго ж не закасіў, як усе нармальныя людзі? - А навошта? Армія загартоўвае і выхоўвае мужчынскі характар. Да таго ж я служыў у ансамблі песьні і танца Ўзброеных сіл РБ. А «дзядухі» як такой не было: Беларусь - не Расея. - У былых саюзных рэспубліках надта трапятко ставяцца да нацыянальных моваў. Табе на Беларусі не выказвалі прэтэнзіі да таго, што ты сьпяваеш па-расейску? - Так, я запісаў альбом па-расейску. Але ў нас не такая сытуацыя, як на Ўкраіне. У Беларусі па-беларуску размаўляюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках. А ў горадзе - там наогул ніхто на ёй не размаўляе. - Беларускія прыхільніцы розьняцца ад расейскіх? - Розьняцца. Беларускія часьцяком не атрымліваюць аўтографаў. І не таму, што іх не даюць, яны проста баяцца падыйсьці. Яны куды болей сьціплыя. - Дзе цяпер твой дом? - Напэўна, ужо ў Маскве. Жыву тут другі год, здымаю кватэру. Першы час, канечне, хадзіў з разьзяўленым ротам, а цяпер у мяне такое адчуваньне, што пражыў тут усё жыцьцё. Паводле www.mk.ru Беларускі пераклад - «Тузін Гітоў», 27.08.2005 угару - up |
|
|