|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Тацьцяна Беланогая: тым, хто адлятае | 24.01.2008 | У 10-м туры на «Тузіне Гітоў» сьпявачка Тацьцяна Беланогая прадстаўляе песьню «Белая птушка» з свайго новага альбома «Двукроп'е». Яна прысьвечаная ўсім беларусам, хто змушана ці з патрэбы пакінуў межы сваёй Радзімы. «Апошнім часам шмат маіх сябрукоў зьехалі зь Беларусі. Гэта наклала вялікі адбітак на маю сьвядомасьць, таму і нарадзілася гэтая песьня». Гэтую песьню Тацьцяна напісала пасьля таго, як яе сяброўка вымушана была зьехаць у Варшаву, каб набыць адукацыю па праграме Каліноўскага. «Так склалася, што не яна адна, таму хацелася бы прысьвяціць яе ўсім беларусам на чужыне», - кажа аўтарка «Белай птушкі».Удзел у запісе песьні ўзяў вядомы скрыпач Карэн Карапецян. «Ён імгненна адчуў настрой песьні і мы адразу ж яе запісалі. Гэта было супэр!» - апавядае Тацьцяна. «Белая птушка» ўвайшла ў новы альбом сьпявачкі «Двукроп'е», прэзэнтацыя якога заплянаваная на люты. Тацьцяна Беланогая – Белая птушка (словы і музыка аўтара). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ Фота: bielanohaja.org угару - up |
|
|