|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Зьбілі Карэна | 26.01.2008 | Натоўп брытагаловых падлеткаў накінулася на музыку Карэна Карапецяна ў Заводзкім раёне Менску. Гэта здарылася каля васьмі вечара непадалёк ад станцыі мэтро «Партызанская». На натоўп падлеткаў з 15 чалавек Карэн зьвярнуў увагу адразу. Хлопцы набліжаліся да трамвайнага прыпынку на вуліцы Народнай, бурна дыскутуючы на тэму нацыянальнай прыналежнасьці. - Пад'ехаў патрэбны мне трамвай. Я ужо ступіў адной нагой на падножку, як раптам адчуў аглушальны ўдар па галаве. Затым яшчэ адзін. Двое схапілі мяне за рукі і паспрабавалі паваліць на падлогу. Палілася кроў, я адчуў, што ў мяне разарвана вуха, - апавядае музыка. - На галаве быў каптур. Не магу сказаць, колькі чалавек мяне білі. Па адчуваньнях, чацвёра.Балазе, кіроўца трамвая не зачыніла дзверы і не зьехала. Мабыць, спалохаўшыся агалоскі, брытагаловыя падлеткі зьбеглі. Карэн, увесь у крыві, заскочыў у трамвай і замест рэпэтыцыі накіраваўся ў бліжэйшы траўмапункт на вуліцы Ўральскай. - Лекары перавязалі, спынілі кроў. А у мяне ў галаве ўсё пульсавала: «За што?!» - можа, таму што па нацыянальнасьці я армянін? А лысыя хлопцы былі скінхэдамі? 12 гадоў жыву ў Менску. Да гэтага шэсьць гадоў пражыў у Грузіі. Ніколі такіх інцыдэнтаў не было, - абураны музыка. - Самае крыўднае, што на наступны дзень мы з «Харлi» здымалі кліп. І пабітае вуха не атрымалася загрыміраваць. Так і буду ў роліку зьбітым скрыпачом! Карэн Карапецян нарадзіўся ў Нямеччыне ў сям'і вайскоўцаў. У 1996 годзе прыехаў жыць у Менск. У музычных колах яго называюць «джазавай скрыпкай Беларусі». Вядомы па працы з групамі J:морс, KRIWI, «Харлi», «Аляксандра і Канстанцін» і з Тацьцянай Беланогай. паводле КП у Беларусі угару - up |
|
|