.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Дай Дарогу! – Supersession
| 28.01.2008 |

Пра складанку лепшых песень герояў берасьцейскага нэапанку піша дацэнт катэдры музыкі і сьпеваў Берасьцейскага ўнівэрсытэта Генадзь Шостак: «У іх арыентацыя на сярэднестатыстычнага рэцыпіента зь сярэднім густам. Юры Сатыльскі з паплечнікамі далёка ня першыя і не апошнія, хто эксплюатуе такія звыклыя традыцыі ды стэрыятыпы постсаўковага „маскульту“, як не зусім арыгінальная, але ўежная музычная стылістыка, што арганічна спалучае модныя і альтэрнатыўныя кірункі».

Дай Дарогу! SupersessionАдразу хачу супакоіць патэнцыйных фэнаў ДД!: анічога новага яны на гэтай складанцы ня знойдуць. Дыск уключае ў сябе фрагмэнты двух альбомаў гурта - «На морозе!!» і «20 см». Хіба што картонны дыгіпак з прышпільнымі здымкамі. Тыя ж, хто ня чуў ДД! мусяць атрымаць нямала задавальненьня, асабліва калі маюць узроставы цэнз да 16 і крыху больш. Юры Сатыльскі з паплечнікамі далёка ня першыя і не апошнія, хто эксплюатуе такія звыклыя традыцыі ды стэрыятыпы постсаўковага «маскульту», як не зусім арыгінальная, але ўежная музычная стылістыка, што арганічна спалучае модныя і альтэрнатыўныя кірункі – ад рокапопса і рэпа да гранжа і нэапанка, жорсткі біт, лёгка запамінальныя мэлёдыі, немудрагелітыя да банальнасьці і ў той жа час цалкам канкрэтныя тэксты з ухілам то ў публіцыстыку («Армия», «Клептоманы», «Вечерний Брест»), то ў бытаапісаньне («Баба гром», «Доля»). Арыентацыя на сярэднестатыстычнага рэцыпіента зь сярэднім густам.

Тут кожны мае знайсьці нешта сваё: рэпэрам павінна спадабацца «Столовка», што выклікае апетыт. Дзяўчыны прамакнуць хусткамі вочы пад пранікнённую «Температуру». Пасталелыя панкі, што наведвалі рэгулярна канцэрты ДД! год шэсьць таму, «згадаюць маладосьць» пад вясёла-вар'яцкую «Маму на работе» (першапачатковая назва – «Милиция 02»). Бадай што нікога не пакіне абыякавым жыцьцярадасная «Прыгай в коляску», іранічная «Скорая помощь» і амаль дэтэктыўная загалоўная кампазыцыя, што апавядае пра тое, як няпроста складваюцца адносіны між берасьцейскімі рокерамі і мясцовымі праваахоўнымі органамі. У песьнях «Вале» і «Сане» выяўляецца нестрымная цяга Юрыя Стыльскага да анамастыкі.

Session выйшла напраўду super. Шкада толькі, што дыск ня з гумы і зьмяшчае толькі невялікую частку таго, што рэальна варта ўвагі.

Генадзь Шостак, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net