.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Рок-Каранацыя-2007»: сьпіс выступоўцаў
| 02.02.2008 |

Лідэр гуртоў N.R.M. і «Крамбамбуля» Лявон Вольскі: «Летась з розных прычынаў у цырымоніі не ўзялі ўдзел вядучыя беларускія рок-каманды, таму яна не зусім адлюстравала стан айчыннай музыкі. Таму лічу, што сёлета варта пагаджацца на ўдзел у „Каранацыі“, бо гэта – глыток вольнага паветра». Такім чынам 29 лютага ў вялікім канцэрце «Рок-Каранацыя-2007» ужывую выступяць 11 гуртоў.

N.R.M.Арганізатары цырымоніі вырашылі запрасіць на цырымонію пераможцаў двух буйных беларускіх фэстаў – уладальніка Гран-Пры фэстывалю «Рок-Кола» – гурт Tarpach і ляўрэата «Басовішча-2007» – гурт «Фляўс і Кляйн», а таксама ўдзельнікаў фэсту The Global Battle of the Bands – гурт «Гурзуф». «Гэтыя гурты сапраўды сьведчаць, што маладая беларуская рок-музыка мае што прапанаваць», - кажа заснавальнік РК Юры Цыбін.

Пацьвердзіў свой удзел у «Рок-Каранацыі» і гурт «Ляпіс Трубяцкой» – адзін з галоўных прэтэндэнтаў на перамогу адразу ў некалькіх намінацыях. Музыкі з радасьцю прынялі запрашэньне, бо сапраўды доўгі час ужо не выступалі перад сваёй публікай.

Фольк-сцэну прадставіць гурт OSIMIRA – адзін з самых яркіх беларускіх калектываў у гэтым кірунку. Музыкі таксама рэдка выступаюць у Менску, часьцей у родным Магілёве і за мяжою, таму лічаць за гонар узяць удзел у адзінай беларускай рок-цырымоніі.

Пагадзілася на ўдзел і група «Детидетей» на чале з Ганнай Хітрык, хоць у гэты дзень гурт мае ад'ехаць па-за межы сталіцы. «Але мы спадзяемся, што арганізатары пойдуць насустрач і паставяць наш выступ у першую частку цырымоніі», - кажа Ганна.

Алег Хаменка, лідэр «Палацу» кажа: «Рок-Каранацыя - гэта легендарны фэстываль, добры ці кепскі гэта ўжо іншая справа. Няхай жа на ім сустрэнуцца „легенды“ зь „легендамі“», - сьмяецца Алег. «Палац» рыхтуецца сыграць свой нумар з конкурснай часткі да «Эўравізіі» – «Кола грукатала»: «Можа нават гэтаксама вока падфарбую», - кажа лідэр «Палацу».

Вядома ж, возьмуць удзел у «Рок-Каранацыі» і ўладальнікі галоўных Рок-Каронаў мінулых год, і адны з галоўных прэтэндэнтаў на Рок-Карону-2007 – гурты «Крама», Neuro Dubel, «Крамбамбуля» і N.R.M. Цырымонію 29 лютага апошні згаданы гурт якраз і адкрые, так што не спазьняйцеся!

SB, ТГ

Фота: JamStudio


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net