|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Беларускамоўны дэбют гурта Naka | 05.02.2008 | «Чарнобыльская калыханка» - так называе свой першы твор па-беларуску Наста Шпакоўская – вакалістка гурта Naka. Песьня «BY YOU» бярэ ўдзел у новым туры на ТГ. Наста кажа: «Мы працавалі над гэтай песьняй даўно, а напісалася яна наогул амаль тры гады таму. І цяпер магу сказаць, чым больш над ёй працую – тым больш яна мне падабаецца. Падаецца, што яна можа існаваць толькі па-беларуску». Наста Шпакоўская даўно ўжо рабіла намінкі на тое, што Naka рыхтуе беларускамоўную кампазыцыю. І вось на адным з сваіх апошніх канцэртаў у Менску твор пад назвай «BY YOU» быў прэзэнтаваны слухачам. І быў успрынятая на ўра.«Магу сказаць, што мне тэма Чарнобылю баліць. Да ўсяго ў гэтым творы хапае яшчэ прыхаваных сэнсаў. Той, хто адчувае – зразумее. Калі сказаць сьцісла – пяецца пра Беларусь і яе блытаныя сны», - апавядае сьпявачка Наста Шпакоўская. Тэкст да «BY YOU» быў напісаны яшчэ ў 2005 годзе, але са словаў музыкаў толькі цяпер кампазыцыя нарадзілася па-сапраўднаму. Наста кажа: «Чым больш над ёй працую, тым болей яна мне падабаецца». Музыкі папярэджваюць, што гэта дэма-вэрсыя трэка, грунтоўна за яе яны мяркуюць засесьці ў студыі ў самы бліжэйшы час. Ды яшчэ і зьняць кліп на яе. Пры канцы размовы Наста прызнаецца, што ёй было цікава напісаць беларускамоўную песьню: «У нашай мове ёсьць вельмі моцная нюансіроўка, якую пачуеш не заўжды. Ды і сама яна – пявучая, прыгожая і мае ў сваёй гэтай пявучасьці шмат нюансаў, якіх няма ў мове расейскай». Naka - BY YOU (словы - Наста Шпакоўская, музыка гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ Фота: Wiecier Mechaniczny угару - up |
|
|