|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Unia сьпелася з Хаменкам | 06.02.2008 | Ляўрэат апошняга «Басовішча» - гурт Unia прадстаўляе плён сваёй працы зь лідэрам гурта «Палац» Алегам Хаменкам. Іх сумесны трэк «Хлопец пашаньку пахае» ўвойдзе ў новы тур на ТГ. Музыкі кажуць: «Менавіта ў „Палаца“ гэткі індывідуальны вакал і сучасныя аранжыроўкі, таму нам было вельмі цікава пабачыць, што атрымаецца, калі сумясьціць вакал Алега і нашыя цяжкія (у разумнай ступені) гітарныя рыфы». Музыкі з Unia называюць «Палац» – «адной зь нешматлікіх фольк-групаў», якія ім падабаюцца: «Менавіта ў „Палаца“ гэткі індывідуальны вакал і сучасныя аранжыроўкі, таму нам было вельмі цікава пабачыць, што атрымаецца, калі сумясьціць вакал Алега і нашыя цяжкія (у разумнай ступені) гітарныя рыфы».Пры выбары песьні яе выканаўцы анічым не кіраваліся, проста ўзялі адзін з сваіх улюбёных народных твораў. Вынікам засталіся задаволеныя і Unia, і Хаменка. «Заўжды з радасьцю адгукаюся на падобныя прапановы. Бэк-вакал запісваў і для „Крамы“, і для Neuro Dubel і для шэрагу не такіх вядомых гуртоў», - кажа лідэр «Палацу». Што да самога твору «Хлопец пашаньку пахае», то Алег Хаменка адзначае: «Яна вядомая ў інтэрпрэтацыі „Песьняроў“, але іх „пяшчотная“ аранжыроўка, на мой погляд, ня надта пасуе. Таму іншы падыход да яе – цалкам прыймальны». Гурт у інтэрнэце - unia.na.by Unia і Алег Хаменка - Хлопец пашаньку пахае (словы і музыка народныя). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ Фота: unia.na.by угару - up |
|
|