|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Інтэрнэт-прэзэнтацыя на ТГ: Маланка Orchestra | 08.02.2008 | Наведнікі ТГ пачуюць першымі твор «Маланка Orchestra» - новага праекту лідэра гурта «Нагуаль» Леаніда Паўлёнка. Са словаў музыкаў, яны былі ўтвораныя, каб «надаць прасторы форму танца» і мяркуюць, што словы Ігі Попа пра тое, што «добрыя танцавальныя рытмы лучаць людзей» – гэта якраз пра іх. На ТГ музыкі прэзэнтуюць свой твор «Дзьмухаўцоў вечнасьць» і запрашаюць усіх на свой сольны канцэрт 17 лютага ў моладзевы тэатар эстрады. Музыкі кажуць, што над назвай свайго новага праекту доўга ня думалі: «Калі людзі танчаць на пару – між імі праносяцца маланкі. Гэта – каханьне, ці то яго прадчуваньне. І гэтая маланка раней ці пазьней шыбане кожнага!»Кола музычных цікавасьцяў у «Маланка Orchestra» досыць шырокае – гэта стэп, афра-твіст, цыгана-румынская матывы, мэлёдыі самбы, рытуальныя рытмы, джаз і рок-н-рол. Сольны канцэрт «Маланка Orchestra» прызначаны на 17 лютага і музыкі гарантуюць, што будзе што паслухаць, а тым болей пад што патанчыць. «А калі нешта пойдзе ня так, будзе нават лепей, галоўнае, каб тое было шчыра!» - дадаюць пры гэтым удзельнікі «аркестра». Дапамагаць ствараць яскравае танцавальнае шоў «маланкам» будуць дапамагаць тэатар сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I ды тэатар кляўнады «Лунацікі». Перад жывой прэзэнтацыяй «Маланка Orchestra» вырашыла зладзіць праз «Тузін Гітоў» прэзэнтацыю віртуальную. Увазе наведнікаў ТГ яны прапанавалі песьню «Дзьмухаўцоў вечнасьць». Маланка Orchestra - Дзьмухаўцоў вечнасьць ТГ Канцэрт Маланка Orchestra адбудзецца 17 лютага ў Менскім тэатры эстрады (вул. Маскоўская, 18). Пачатак у 19:00. Тэлефоны: (029) 758-27-47; (017) 294-22-22. Фота: Кацярына Безмацерных угару - up |
|
|