|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Рок-Каранацыя-2007»: рыцараў ня будзе, будуць рокеры | 18.02.2008 | Вядомы тэатральны рэжысэр Вітаўтас Грыгалюнас ад самай першай цырымоніі «Рок-Каранацыя», што прайшла ў Альтэрнатыўным тэатры ў 1995 годзе, зьяўляецца яе галоўным рэжысэрам-пастаноўшчыкам. Сёлета Вітаўтас хацеў паставіць «Каранацыю» з выкарыстаньнем рыцарскіх традыцыяў. Але на ажыцьцяўленьне задумы не хапіла грошай, спонсара ў сёлетняй цырымоніі так і не знайшлося. «Але галоўная падзея цырымоніі – склад яе ўдзельнікаў», - зазначае рэжысэр «Каранацыі». Да цырымоніі «Рок-Каранацыя-2007» застаюцца лічаныя дні. 29 лютага ў канцэртнай залі «Мінск» назавуць галоўных герояў мінулага году, упершыню за некалькі год самыя вядомыя беларускія рок-музыкі выступяць у Беларусі на адной сцэне.Ужо зрабілі свой выбар сябры экспэртнай рады цырымоніі, у лік якіх трапілі знаныя музычныя журналісты, прадусары, прадстаўнікі радыёстанцыяў і музычных каналаў, арганізатары іншых рок-фэстываляў. Імёны пераможцаў у сямі асноўных намінацыях, а таксама ўладальніка галоўнай Рок-Кароны, будуць названыя на самой цырымоніі. У адной з намінацыяў – «Выканаўца году» – пераможцаў абярэ гэткае народнае журы. 19 лютага на інтэрнэт-партале «Тузін Гітоў» мае распачацца галасаваньне ў гэтай намінацыі. Пра акалічнасьці галасаваньня апавядае RWD, тэхнічны рэдактар «Тузіна Гітоў». - Галасаваньне будзе праходзіць на нашым сайце www.music.fromby.net ад аўторку, 19 лютага да суботы, 23 лютага ўключна. Можна будзе галасаваць штодзень толькі адзін раз за аднаго з намінантаў. Вынікі на сайце адразу бачныя ня будуць, а будуць абвешчаныя на самой цырымоніі. Сёлетнюю цырымонію «Рок-Каранацыя» даручана весьці Аляксандру Памідораву. Знаны беларускі музыка і шоўмэн неаднойчы вёў мерапрыемствы такога маштабу, кажа, што перадусім для яго гэта праца, але праца прыемная. Аляксандру хацелася бы і выступіць самому, але летась новым матэрыялам сваіх прыхільнікаў ён так і не парадаваў. - Сам нічога не выдаваў, не рабіў, дык хоць належным чынам прадстаўлю сваіх калег па музычным цэху. «Рок-Каранацыя» – безумоўна зьяўляецца падзеяй, як бы хто да яе ня ставіўся. Пакуль што яна больш значная за які-небудзь «Срэбраны грамафон» ці «Нашы песьні». Вядомы тэатральны рэжысэр Вітаўтас Грыгалюнас ад самай першай цырымоніі «Рок-Каранацыя», што прайшла ў Альтэрнатыўным тэатры ў 1995 годзе, зьяўляецца яе галоўным рэжысэрам-пастаноўшчыкам. На яго думку, галоўная падзея сёлетняй цырымоніі – гэта сам склад удзельнікаў. Урэшце на адной сцэне ізноў зьбіраюцца разам усе вядучыя беларускія рок-каманды. Сёлета Вітаўтас хацеў паставіць «Каранацыю» з выкарыстаньнем рыцарскіх традыцыяў. Але на ажыцьцяўленьне задумы не хапіла грошай, спонсара ў сёлетняй цырымоніі так і не знайшлося. - Задума ў сэнсе пастаноўкі шоў пры дапамозе гістарычных клюбаў была вельмі прыгожая, але вымагала пэўных выдаткаў. Можна было бы стварыць дакладна нашае беларускае гарадзкое асяродьдзе, зладзіць прысьвячэньні ў рок-рыцары. Мы ж ня толькі ў лапцях хадзілі ўвесь час… Але будзе проста прыгожая цырымонія ўручэньня з удзелам нашых паважаных гуртоў, якім ізноў дазволілі выступаць. Гэта і ёсьць галоўная падзея – склад удзельнікаў. Такім чынам, 29 лютага на сцэне канцэртнай залі «Мінск» выступяць дзесяць вядучых беларускіх рок-камандаў. Арганізатары шоў крыху прыадкрылі Рацыі таямніцу і сказалі, што цырымонію распачне адзіны наш гурт, які двойчы атрымліваў галоўную Рок-Карону. Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», для racyja.com Фота: pomidoroff.net угару - up |
|
|