|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Рок-Каранацыя-2007»: «Выканаўцу году» абяруць наведнікі ТГ | 18.02.2008 | Апоўначы 19 лютага на «Тузіне Гітоў» распачынаецца афіцыйнае галасаваньне ў намінацыі «Выканаўца году». Па традыцыі ў журы гэтай намінацыі будуць усе наведнікі нашага парталу – кожны можа аддаць свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў адзін раз на дзень. 24 лютага апоўначы галасаваньне спыняецца, а ягоны пераможца будзе названы непасрэдна на самой цырымоніі ўзнагароджаньня 29 лютага ў КЗ «Мінск». У сьпіс намінантаў трапілі восем самых яскравых асобаў беларускага року. Пры складаньні сьпісу прэтэндэнтаў на рок-карону ў намінацыі «Выканаўца году» ўлічваліся выканаўцы, якія цягам году яскрава засьведчылі сваю творчую актыўнасьць у сваіх праектах і па-за імі. Аргкамітэт кіраваўся наступнымі крытэрамі: а) прафэсіяналізм, б) удалы сцэнічны імідж і харызма, в) сталая прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы.У выніку ў сьпіс намінантаў трапілі: - Аляксей Шадзько - Сяргей Міхалок - Уладзімер Пугач - Зьміцер Вайцюшкевіч - Віталь Артыст - Лявон Вольскі - Ігар Варашкевіч - Аляксандар Кульлінковіч Галасаваць можна ад 0:00 19 лютага да 0:00 24 лютага. Кожны можа аддаць свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў адзін раз на дзень. Вынікі будуць абвешчаныя непасрэдна на цырымоніі «Рок-Каранацыя» 29 лютага ў канцэртнай залі «Мінск». ТГ угару - up |
|
|