|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Летаў і Беларусь | 20.02.2008 | Прыход у суседняй Беларусі да ўлады Аляксандра Лукашэнкі Летаў вітаў з усёй уласьцівай яму шчырасьцю. Пасьля менскіх падзеяў 1996-97 гадоў, лідэр «Гражданскай обороны» назваў кіраўніка Беларусі «воінам славянства» і адзіным палітыкам, які чагосьці варты. «Мы падтрымліваем Аляксандра Лукашэнку, прычым гатовы падтрымлівасць яго ў тым ліку і дзеяньнем, і зброяй», - сказаў неяк Ягор Летаў. Ягор Летаў быў прадстаўніком таго самага вольнадумнага пакаленьня, што актывізавалася ў часы пастаяннай зьмены генсекаў. У тыя часы яго цкавалі камсамольцы, за ім віжавалі гэбісты, музыкант нават у вар'ятню быў скіраваны на мусовае лячэньне разам зь іншымі антысаветчыкамі. З сваёй сяброўкай Янкай Дзягілевай ён хаваўся ад органаў і, як потым сам неаднойчы прызнаваўся, жыў дзе прыйдзецца, а прадукты цішком вараваў у крамах ды на рынках. Як імпэрыя зьнікла, аўтар ці не галоўнага дваравога гіта ўсёй постсавецкай прасторы «Всё идёт по плану» разгарнуў і грамадзкую дзейнасьць, відаць пакліканьне такое меў – быць вечным апазыцыянэрам. Менавіта ён стварыў рух пад назвай «Рускі прарыў», куды ўвайшлі такія адыёзныя дзеячы, як Лімонаў, Анпілаў ды Праханаў. Неаднойчы «Гражданская оборона» выступала на запрашэньне Нацыянал-бальшавіцкай партыі Эдуарда Лімонава. Прыход у суседняй Беларусі да ўлады Аляксандра Лукашэнкі Летаў вітаў з усёй уласьцівай яму шчырасьцю. Пасьля менскіх падзеяў 1996-97 гадоў, лідэр «Гражданской обороны» назваў кіраўніка Беларусі «воінам славянства» і адзіным палітыкам, які чагосьці варты. Летаў быў адным з тых, хто бачыў менавіта Лукашэнку кіраўніком усёй сваёй абстрактнай імпэрыі. Часам у сваіх разважаньнях ён заходзіў куды далей, чым самыя зацятыя прыхільнікі беларускага кіраўніка.- Мы падтрымліваем Аляксандра Лукашэнку, прычым гатовы падтрымлівасць яго ў тым ліку і дзеяньнем, і зброяй - А за каго вы з расейскіх дзеячоў? - Да проста няма тут нікога. Лукашэнка прыйдзе да ўлады ў Расеі і навядзе парадак. Можа быць і іншы, ваенны варыянт разьвіцьця падзеяў, але ў першым выпадку будзе больш цывілізавана. Летава з канцэртамі не пускалі ў Эстонію і Латвію, у Беларусі таксама неаднаразова праходзілі акцыі супраць канцэртаў «ГрОб». У 2003 годзе, напрыклад, беларускае прадстаўніцтва саюза камітэтаў габрэяў былога Савецкага Саюзу зьвярнулася да Камітэта па рэлігі, Пракуратуры Беларусі, КДБ і Мінкульта з патрабаваньнем адмяніць выступы «нэанацысцкай групы Ягора Летава». Акцыю супраць прыезду Летава ў Менск ладзіў і «Малады фронт». Адзін з арганізатараў таго пікету Аляксей Шэін паходзіць з Горадні і выхоўваўся зусім на іншай музыцы. - У другой палове 80-х мы слухалі польскія гурты, такія, як «Lady Punk», амэрыканскі, аўстралійскі хард-рок, а Летаў быў недзе на задворках. Тады ён пазыцыянаваў сябе, як антыкамуніст, але ж у цяперашнія часы тое, што нёс сам Летаў і яго сьпевы было ідэйна абсалютна разбуральным, як для беларусаў. У апошнія гады жыцьця Ягор Летаў неяк прыціх, два гады наогул не выдаваў альбомаў і ня так часта выступаў. А з гады тры таму спыніў супрацу зь «лімонаўцамі» ды адыйшоў ад палітыкі. А журналісты яму ўсё адно задавалі тыя ж пытаньні. «Наконт палітыкі Лукашэнкі сказаць нічога канкрэтнага не магу, бо спэцыяльна не цікаўлюся», - сказаў ён нядаўна ў адным з інтэрвію. Галоўны рэдактар «Музыкальной газеты» Алег Клімаў раіць усім тым, хто не падзяляў палітычных поглядаў Летава зазірнуць у тэксты «Гражданской обороны». - Для мяне ён перадусім паэт. Пачытайце яго тэксты, знойдзеце там іншага Летава і будзе ўсё зразумела адразу. А тое, што ён меў прарасейскія і «прафашысцкія» погляды на маю думку зьяўляецца другасным. Трэба бачыць у ім найперш паэта. Адзіная беларуская каманда, якая перасьпявала песьню Ягора Летава і ўдзельнічала ў трыб'юце «Гражданской обороны» – «Ляпіс Трубяцкой». Яе лідэр Сяргей Міхалок неяк прызнаўся, што ў юнацкія гады зарабляў някепскія дывідэнды на песьнях Летава, граючы ў пераходах. Праз гады ён засьпявае «Государство», якое шмат хто лічыць адной зь лепшых перапевак гэтага гурта. Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», для racyja.com Фота: gr-oborona.ru угару - up |
|
|