.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Cяброўства forever: IQ48, :B:N: і Zet Family
| 20.02.2008 |

24 лютага ў менскім клюбе «Гудвін» адбудзецца вялікая сяброўская вечарына з удзелам адных з самых яркіх прадстаўнікоў нашай рок-сцэны - IQ48 і :B:N:. Сапраўднай разынкай імпрэзы станецца выступ праекту Zet Family. Кажуць, што ў такім выглядзе (бяз масак) і такім складам яны выступяць толькі гэтым разам. На ролю канфэранса запрошана легендарная асоба - Скрыпа з zygimont VAZA. ТГ дазнаўся ўсе магчымыя падрабязнасьці гэтай вечарыны.

IQ48Канцэрт атрымаў назву «Big Friends' Party». І гэта натуральна, бо ўжо неаднаразова ўсе ўдзельнікі імпрэзы з задавальненьнем гралі разам. Таксама ўдзельнікаў гуртоў зьвязваюць вельмі блізкія сяброўскія адносіны па-за сцэнай. Сябрамі аўтаматычна становяцца і тыя, хто прыходзіць да іх на канцэрты.

Акрамя таго, імпрэза незвычайная ўжо тым, што вышэйназваныя гурты ўвогуле ня частыя госьці ў менскіх клюбах. Парадокс, але менчукі IQ48 амаль год ня гралі ў сталіцы, бярозаўцаў з :B:N: таксама зь лета тут ніхто ня бачыў, а Zet Family – больш ніхто ніколі і ня ўбачыць, бо такі склад зьбярэцца адмыслова на адзіны канцэрт. Нечаканасьцю будзе і адсутнасьць на музыках масак. Але гледачам ня варта лічыць гурт рассакрэчаным! Дакладна вядомым застаецца толькі адзіны факт – усе, хто выйдзе на сцэну, маюць да Zet нейкае дачыненьне. Але вось якое? У якасьці канфэрансье выступіць зноўку ж асоба невыпадковая – легендарны Скрыпа з zygimont VAZA.

Нягледзячы на рэдкае зьяўленьне назваў гуртоў на афішай сталічных канцэртаў, музыкі нікуды не зьнікалі, рэпэтавалі, гралі на буйных фэстывалях. Урэшце прыйшоў час сустрэцца, як гаворыцца, і на сваёй тэрыторыі. Бо як бы ні лашчылі «драпежныя акулы замежнага шоўбізу», але пляшку піва са старым добрым сябрам гэтае ніколі не заменіць!

Гансало дэ Алкон'есэс, для ТГ

Фота: www.westrecords.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net