.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Prima-Vera: «Сьпяваць па-беларуску лягічней за ўсё»
| 21.02.2008 |

Адна зь яскравых прадстаўніц беларускай поп-сцэны Prima-Vera праз ТГ вяртаецца ў музычную прастору пасьля нараджэньня сына з сваім беларускамоўным гітом «Каму сэрца». «Можа кагосьці гучаньне гэтай песьні крыху зьдзівіць, але хацелася зрабіць па-беларуску, самабытна і з хуліганскім адценьнем» – кажа ўдзельніца новага туру на ТГ.

Prima-Vera«Каму сэрца» сьпявачка напісала адмыслова да адборачнага туру леташняй «Эўравізіі». «Нешта мне падумалася, што сьпяваць па-ангельску ў Эўропе нелягічна. Па-першае – акцэнт адчувальны, па-другое – нешта новае прапанаваць цяжка», - тлумачыць сьпявачка. З гэтай нагоды Prima-Vera вырашыла засьпяваць беларускамоўную кампазыцыю: «Можа кагосьці гучаньне гэтай песьні крыху зьдзівіць, але хацелася зрабіць па-беларуску, самабытна і з хуліганскім адценьнем. Па-беларуску сьпяваць лягічней за ўсё». Цікава, што і музыку і словы сьпявачка напісала сама.

У адным з інтэрвію ТГ Міхаіл Фінберг прывёў у прыклад якаснай беларускай поп-музыкі менавіта творчасьць гэтай сьпявачкі. З паўгады Prima-Vera зьнікла з музычнага далягляду, аказалася, што пайшла ў дэкрэт, сем месяцаў таму ў яе нарадзіўся сын Макар. «Музыку я і ня думала кідаць і ўжо хутка прадстаўлю сваю новую песьню і кліп», - кажа Prima-Vera.

Prima-Vera – Каму сэрца (музыка і словы - Prima-Vera).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net