.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Крамбамбуля»: «Усё нармальна, мама!»
| 21.02.2008 |

Праект «Крамбамбуля» перасьпявала на свой манер самую вядомую песьню хулігана і шоўмэна Васі Шугалея. Песьня «Ўсё нармальна, мама!» стала ня толькі візытоўкай скандалістаў з гурта «Ы-Ы-Ы», але і пазыўнымі адной вядомай праграмы Беларускага тэлебачаньня. Лявон Вольскі: «Мы трохі перапрацавалі тэкст, але настрой застаўся тойсама. Спадзяюся, што не папсавалі:)». «Усё нармальна, мама!» у інтэрпрэтацыі «Крамбамбулі» бярэ ўдзел у новым туры на ТГ.

Васіль Шугалей«Усё нармальна, мама!» праект «Крамбамбуля» запісала з ініцыятывы былога ўдзельніка гурта «Ы-Ы-Ы», а цяпер дырэктара студыі «Осмас» Паўла Юрцэвіча. На яго прапанову песьні Шугалея перасьпявалі яшчэ некалькі вядомых беларускіх гуртоў.

«Мы вырашылі перапрацаваць арыгінальны тэкст гэтае песьні, - апавядае лідэр „Крамбамбулі“ Лявон Вольскі. – Фармат нашага праекту не дазваляе нам перасьпяваць „Усё нармальна, мама!“ у арыгінале, але тэкст атрымаўся блізкім па настроі».

Музыку «крамбамбульцы» вырашылі не чапаць. Выйшаў у выніку такі кавэр на кавэр. Шугалей перасьпяваў на свой манер «That's All Right (Mama)» Элвіса Прэсьлі, а «Крамбамбуля» ўжо перасьпяла Шугалея.

Лявон Вольскі прызнаўся, што для яго было цікава і пачэсна ўзяць удзел у трыб'юце Васіля Шугалея. «Колісь за часамі „Мроі“ мы неаднойчы выступалі зь ім на адной сцэне. На „Трох колерах“ запомнілася, як яны хуліганілі, - згадвае Лявон. – Тады ўсе ведалі Шугалея, ён быў сапраўднай зоркай. Такія людзі не забываюцца».

Крамбамбуля – Усё нармальна, мама! (музыка - Элвіс Прэсьлі, Васіль Шугалей, словы - Васіль Шугалей, Лявон Вольскі).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net