.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Вызначыліся прэтэндэнты на галоўную Рок-Карону
| 26.02.2008 |

У выніку галасаваньня шаснаццаці сяброў журы абсалютную большасьць галасоў набралі гурты Neuro Dubel і «Ляпіс Трубяцкой». Абедзьве каманды ўжо атрымлівалі галоўную айчынную рок-узнагароду - гурт Аляксандра Кульлінковіча быў узнагароджаны ў 1998 годзе, а каманда Сяргея Міхалка – на два гады раней. Імя Рок-Караля 2007 году будзе названае 29 лютага падчас урачыстай цырымоніі «Рок-Каранацыя» ў канцэртнай залі «Мінск». А. Кульлінковіч: «Ляпіс – выдатная каманда, але ці гралі яны летась у Беларусі?»

Аляксандар КульлінковічАдзін з галоўных прэтэндэнтаў на Рок-Карону – гурт «Ляпіс Трубяцкой» пагадзіўся выступіць на Рок-Каранацыі, але па хуткім часе вымушаны быў адмовіцца. «Хачу прынесьці за гэта выбачэньні, - кажа прадусар гурта Яўген Калмыкоў. – Ня варта ў гэтым шукаць нейкі падтэкст, проста так склаліся абставіны».

Абедзьве каманды разьлічваюць на перамогу ў Рок-Каранацыі-2007. Лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч кажа, што нягледзячы на забароны ў 2007 годзе, яго каманда працавала вельмі актыўна: «Мы запісалі альбом, рыхтуем трыб'ют, далі нямала канцэртаў, таму маем права разьлічваць на галоўную рок-узнагароду».

Яўген Калмыкоў кажа, што ў яго зьмешаныя адчуваньні: «Праблема тут і ў самой Рок-Каранацыі, і ў агульным стане беларускай рок-музыкі. Але ж факт намінаваньня, вядома ж, прыемны». Пры гэтым прадусар ТА «Дзеці Сонца» дадае: «Усё ж Карону колісь мы атрымлівалі, крыху няёмка будзе атрымаць яе ізноў».

Атрымлівалі ўзнагароду і Neuro Dubel. Аднак гэты факт музыкаў не бянтэжыць. Што да канкурэнтаў, то Аляксандар Кульлінковіч зазначыў: «Вельмі люблю творчасьць „Ляпісаў“, але ці гралі яны летась у Беларусі?»

Дагэтуль толькі адна беларуская каманда двойчы была ўзнагароджаная галоўнай Рок-Каронай – гэта N.R.M.

Варта зазначыць, што Neuro Dubel і «Ляпіс Трубяцкой» таксама ў ліку прэтэндэнтаў на перамогу яшчэ ў некалькіх намінацыях – «Альбом», «Песьня» і «Кліп», а іх лідэры ўдзельнічалі ў афіцыйным галасаваньні на ТГ за «Выканаўцу году».

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net