.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



А-ONE: ад RAMP да «Рок-Каранацыі»
| 27.02.2008 |

Расейскі тэлеканал А-ONE ўручыць свой прыз аднаму зь беларускіх музыкаў на цырымоніі «Рок-Каранацыя-2007» і пакажа відэавэрсію цырымоніі. Якраз у лютым у Менску адкрылася прадстаўніцтва гэтага каналу. Генэральны дырэктар А-ONE ў Беларусі Алег Скарабагаты кажа: «Мы не маглі не зацікавіцца такім мерапрыемствам, як „Рок-Каранацыя“, бо гэта музыка – аснова нашага музычнага вяшчаньня». Як паведаміў яго намесьнік Сяргей Курыловіч, яны вырашылі ўзнагародзіць адзін зь беларускіх гуртоў адмысловым прызом – абранаму выканаўцу будзе ўручаны адпаведны сэртыфікат, які гарантуе прасоўваньне і шчыльную ратацыю яго відэа на тэлеканале А-ONE.

A-ONEПоўная назва каналу А-ONE гучыць, як Першы альтэрнатыўны музычны канал. Са словаў кіраўніцтва каналу, ён быў створаны каб «прадэманстраваць Вялікую Хвалю супраціву аднастайнасьці, манафарматнасьці і прымітыву». Вяшчаньне А-ONE ў Расеі распачалося параўнальна нядаўна – у 2005 годзе, а свой выхад у этэр тэлеканал адзначыў уручэньнем прэміі RAMP (Rock Alternative Music Prize), якая стала адной з галоўных падзеяў у расейскай музыцы. У розныя гады гасьцямі гэтай цырымоніі былі такія выканаўцы,як Korn, Stone Sour, Marylin Manson. А на апошняй прэміі ў Маскве сярод пераможцаў прэміі аказаліся і беларусы – у намінацыі «Кліп году» было адзначанае відэа Аляксея Церахава на песьню «Капітал».

Кіраўніцтва толькі створанага беларускага прадстаўніцтва А-ONE лічыць «Рок-Каранацыю» знакавай падзеяй. «Мы радыя, што ўрэшце сёлета ўсе лепшыя беларускія гурты выступяць на адной сцэне». Менавіта на А-ONE можна будзе пабачыць тэлевэрсію цырымоніі «Рок-Каранацыя-2007».

www.racyja.com


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net