|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Гурт ZigZag зьняў кліп на сваю электронна-гатычную вэрсію «Танкаў» Neuro Dubel | 02.03.2008 | Беларускія музыкі працягваюць запісваць песьні для трыб'юту гурта Neuro Dubel. Гурт ZigZag запісаў сваю вэрсію «дзюбэлеўскіх» «Танкаў», а пазьней зьняў на яе і кліп. «Відэа адпавядае музыцы на ўсім працягу трэка, а сюжэт хоць і не даслоўна, але працягвае тэматыку філязофскага тэксту Аляксандра Кульлінковіча, - дзеліцца з „Тузінам“ уражаньнямі лідэр гурту ZigZag Ігар Загумёнаў. - Глядзець ня сумна. А гэта галоўнае!» «Глямурненька», - сказаў пры першым праглядзе таго відэа Аляксандар Кульлінковіч. Ігар Загумёнаў увогуле не разьлічваў на магчымасьць зьняць паўнавартаснае відэа на сваю электронна-гатычную вэрсію «Танкаў» у Беларусі: «Раптам рэжысэр Арцём Лобач прапанаваў мне па сваёй ініцыятыве зьняць кліп на новую песьню, – кажа Ігар. - У той момант з новага ў нас былі толькі „Танкі“. Саша Кульлінковіч апынуўся ня супраць, і нават пагадзіўся там зьняцца».Па знаёмстве са сцэнаром будучага кліпа па канцы працы музыкі чакалі нешта кшталту Lo-Fi-Trash-відэа. «Аднак атрымаўся вельмі глямурны кліп тыпу Мэрліна Мэнсана, – лічыць Ігар Загумёнаў. - На мой погляд, кліп атрымаўся вельмі цікавым. Відэа адпавядае музыцы на ўсім працягу трэка, а сюжэт хоць і не даслоўна, але працягвае тэматыку філязофскага тэксту Аляксандра Кульлінковіча. Глядзець ня сумна. А гэта галоўнае». Прэм'ера кліпа на вэрсію гурта ZigZag песьні «Танкі» Neuro Dubel адбудзецца ўжо 2 сакавіка ў 23:30 на беларускім MTV. Песьня будзе эксклюзівам на канале па 16 сакавіка. Кліп на песьню «Танкі» Алена Скарабагатава, «Тузін Гітоў» угару - up |
|
|