|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«РоСтра» ў кроку да сонца | 04.03.2008 | «Гэта песьня гарадзкіх рамантыкаў здольных разглядзець усход і захад у каменных джунглях гораду, злавіць сонца на шкельца гадзіньніка і перадаць яго промні таму, хто яго не заўважыў, захаваць цяпло свайго сэрца сярод бэтону і мэталу, і захаваць новы дзень сонечнай усьмешкай», - так прэзэнтуюць свой новы твор «За крок да сонца» музыкі з гурта «РоСтра» – навічка 13-га туру на «Тузіне Гітоў». Песьня была напісана на адным уздыху, ад уражаньняў усхода сонца па-за горадам. Хацелася, каб гэтыя ўражаньні таксама маглі адчуць людзі, якія не згубілі рамантызм у сваёй душы. Якія дачакаліся світаньня, ці яшчэ ў чаканьні сустрэчы. Гэты твор можна назваць невялічкай вандроўкай. Як і ў любой вандроўцы адбываюцца нечаканыя сустрэчы, трапляюцца цікавыя суразмоўцы, некаторыя зь якіх у далейшым робяцца добрымі сябрамі. Так і ў гэтай песьні…Яна дастаткова простая і па тэксьце, і па пабудове. Як і нашае жыцьцё. А ці трэба ўскладняць? «За крок да сонца» - экспэрымэнтальны твор. У ім гарманічна сышліся фанкавыя і рокавыя плыні, электроніка і саксафон, а таксама «размовы» паміж выпадковымі суразмоўцамі-інструмэнтамі. Гурт у інтэрнэце - rostra.info. РоСтра - За крок да сонца (музыка і словы гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. РоСтра, для ТГ угару - up |
|
|