.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Поп-рокавы Несьцярэнка
| 05.03.2008 |

Адзін з старэйшых блюзмэнаў Магілёўшчыны Юры Несьцярэнка прадстаўляе ў новым туры на «Тузіне Гітоў» сваю новую песьню «Адкажы». «Мяне заўжды цікавілі экспэрымэнты з гучаньнем, як у бок індастрыэла, так і ў кірунку поп-року. Але творчыя экспэрымэнты – справа непрадказальная, гэты твор выйшаў яшчэ мягчэйшым, чым я чакаў», - кажа лідэр праектаў White Night Blues і Nestarы Band.

Юры Несьцярэнка«Адкажы» – адзін зь першых гатовых трэкаў для новага альбома Юрыя Несьцярэнкі пад працоўнай назвай «Неба навокал». Папярэдні – «Сьвята вялікіх дажджоў» – быў вельмі цёпла сустрэты публікай. Адзіная праблема ў музыканта – «песень шмат, а сродкаў вобмаль»: «Але неяк намагаюся выкруціцца з гэтай сытуацыі, хоць фінансавая падтрымка не зашкодзіла бы».

Словы да гэтай песьні напісала Алена Беланожка – паэтка і мастачка. Менавіта яна была аўтаркай «Кветачкі» – песьні Юрыя Несьцярэнкі, якую часьцяком зараз можна пачуць на хвалях «Аўтарадыё». Яна ж, дарэчы, і малявала эскіз да вокладкі дыску «Сьвята вялікіх дажджоў».

Новы твор бялыніцкага блюзмэна выкананы ў зусім неўласьцівай яму манеры. Юры тлумачыць, што наважыўся на экспэрымэнт: «Мяне заўжды цікавілі экспэрымэнты з гучаньнем, як у бок індастрыэла, так і ў кірунку поп-року. Але творчыя экспэрымэнты – справа непрадказальная, гэты твор выйшаў яшчэ мягчэйшым, чым я чакаў». Магчыма, што па выніку на яго новы альбом усё ж увойдзе больш рокавы варыянт гэтай кампазыцыі, так што поп-рокавая «Адкажы» можа стацца сапраўдным рарытэтам.

«Гэта песьня пра нялёгкія адносіны між людзьмі, якія спрабуюць сустрэцца, але розныя акалічнасьць перашкаджаюць ім дасягнуць сваёй мэты», - так прадставіў Юры Несьцярэнка свой новы твор.

Юры Несьцярэнка – Адкажы (музыка - Юры Несьцярэнка, словы - Алена Беланожка).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ

Фота: Wiecier Mechaniczny


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net