.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Іван Кірчук: «У „Трох янгалах“ – уся сутнасьць чалавека»
| 06.03.2008 |

У новым туры на ТГ этна-трыё «Троіца» прэзэнтуе свой новы трэк «Тры янгалы», які ўжо здабыў немалы посьпех, дзякуючы выдатнаму кліпу. Гурт якраз сканчвае падрыхтоўку адразу двух сваіх альбомаў. Толькі што музыкі вярнуліся зь Беластоку, у тамтэйшай студыі Rembrandt яны запісалі ажно дзесяць новых кампазыцыяў. Частка новага матэрыялу апрацоўваецца зараз у Маскве. Адна зь песень – «Тры янгалы» - ужо гатовая і ў аўдыёфармаце прэзэнтуецца ўпершыню. «У ёй – уся сутнасьць чалавека. Гэта частка духоўных песьнясьпеваў, што выконваліся ў пост. Яе думка – чалавек ня можа забраць з сабою на той сьвет усё, што здабыў тут, на зямлі…»

Іван Кірчук на "Вольным паветры"«Тры янгалы» ўвойдуць у новы альбом «Троіцы» пад працоўнай назвай «Жар-жар». Кліп на гэтую песьню ад восені ратуецца на некалькіх айчынных і замежных тэлеканалах, а на апошняй «Рок-Каранацыі» менавіта гэтае відэа атрымала спэцпрыз ад расейскага тэлеканалу A-ONE. Акром «Жар-жару» музыкі падрыхтавалі яшчэ адзін альбом. «Розьняцца між сабой яны гучаньнем. Першы будзе рокавым, другі – зроблены ў звыклым фолькавым рэчышчы», - тлумачыць бубнач «Троіцы» Юры Паўлоўскі.

Днямі музыкі вярнуліся зь Беластоку, у тамтэйшай студыі Rembrandt яны запісалі ажно дзесяць новых кампазыцыяў. Акром таго «Троіца» дала жывы канцэрт на Polskim Rаdyjo Bielastok і выклікала вялізарную цікавасьць слухачоў. Між іншым, Іван Кірчук прэзэнтаваў некалькі песень, якія былі запісаныя ў часы вандровак па беларускіх вёсках Падляшша.

Вялікім посьпехам карыстаецца і «Тры янгалы». Іван Кірчук кажа, што яго вельмі ўразіў гэты сьпеў – сваёй мэлёдыяй і тэкстам. Музыка апавядае, што яе тэкст быў запісаны ў вёсцы Барталамееўка Веткаўскага раёну спэцыялістамі з інстытуту мастацтвазнаўства Акадэміі навук. «Гэта частка духоўных песьнясьпеваў, што выконваліся ў пост, - апавядае лідэр „Тройцы“ – У ёй вельмі шмат тэксту, з 50 радкоў я абраў 7-8. У іх якраз і ўся сутнасьць. Сутнасьць чалавека. Ён ня можа забраць з сабою на той сьвет усё, што здабыў тут, на зямлі…»

8 траўня "Тройца" дасьць вялікі канцэрт у КЗ "Менск".

Кліп на «Тры янгалы»
Гурт у інтэрнэце - troitsa.net, troitsaetno.narod.ru

Троіца – Тры янгалы (музыка гурта, словы народныя).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, Step, ТГ

Фота: Алена Скарабагатава


угару - up



©  Менск
2003-2009
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net