|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Сяргей Міхалок. Маніфэст і дэклярацыя хворага на манію велічы | 07.03.2008 | Летась «Ляпіс Трубяцкой» выдаў альбом «Капітал», які ізноў вярнуў беларускі гурт у шэраг самых запатрабаваных музыкаў на постсавецкай прасторы, кліп на загалоўную песьню сабраў дзясяткі ўзнагародаў па ўсім сьвеце, а сама песьня трапіла ў шчыльную ратацыю на сотні радыёстанцыяў. Пры гэтым, «Ляпіс» фактычна адсутнічаў у беларускай прасторы цягам усяго году і ня даў ніводнага сольнага канцэрту ў Менску, збудаваўшы сьцяну між сабой і беларускай прэсай. На просьбу ТГ лідэр гурта Сяргей Міхалок патлумачыў гэтую сытуацыю. Зь яго адказу нарадзіўся цэлы маніфэст. Маніфэст, да якога могуць далучыцца ўсе тыя беларускія музыкі, што здабываюць посьпех па-за межамі сваёй краіны. «Маніфэст і дэклярацыя хворага на манію велічы» ад Сяргея Міхалка і камэнтар ад ТГ. «Тузіну Гітоў»Ад здрадніка Радзімы і сьвятой справы БЕЛАРУСКАГА РОКУ Папсовага жлаба і гопніка міхалка Я зьяўляюся вакалістам вядомай у рэтраградных колах групы «Ляпіс Трубяцкой» ужо 18!!! год. За годы сваёй дэструктыўнай ды антыкультурнай дзейнасьці мы выдалі дзясяткі пачварных і ганебных кружэлак, зьнялі ШМАТ-агідных і МАЛА-цудоўных відэа-кліпаў. Адыгралі каля ДВУХ ТЫСЯЧАЎ!!! канцэртаў і сарвалі каля ТРЫЦЦАЦІ выступаў (прычыны – п'янства, бойкі, зорная хвароба, непрафэсіяналізм і да т.п.). Бачылі несумерную любоў і нестрыманую шалёную нянавісьць публікі, мас-мэдыя, калегаў (выкарыстоўваю Вы, калі выступаю ад імя ўсяго калектыва…) А цяпер уласна МАНІФЭСТ і ДЭКЛЯРАЦЫЯ ХВОРАГА НА МАНІЮ ВЕЛІЧЫ: З 2005-га году я завязаў з шкоднымі, але цудоўнымі звычкамі піць, курыць табак і марыхуану! Я больш не выкарыстоўваю кампраміс, як мэтад вырашэньня праблемаў. Я пераглядзеў творчую і дзелавую канцэпцыю «Ляпісаў» і пачаў пасьлядоўна («Чырвоны кальсоны», «Залатыя яйцы» і да т.п.) выпраўляць уласныя памылкі. Вынік «альхіміі перараджэньня» – «Капітал» – альбом, кліпы, канцэртная праграма!!! Усе гэтыя дзеяньні вярнулі (ці ўпершыню далі!!!) «Ляпісам» павагу нонканфармісцкай і анархічнай публікі СССР-а. Мы адыгралі ў тысячных клюбах з аншлягамі - «Апельсин», «Точка», «Тень», Б-2, «Порт». Фэсты be2gether, «Рок за Баброў», «Рок-атака», «Чартава дюжина» ды іншыя. Гэта «дасягненьні», а вось тэорыя… Наш шлях – ІНДЫПЭНДЭНС і АЛЬТЭРНАТЫВА ў сыгмэнце МЭЙНСТРЫМА!!! Не хвіг іржаць! Гэта мара кожнага рок (пардон) – поп-артыста!!! Займацца свабоднай творчасьцю, быць незалежным ад «ідэалягічных варажбітоў», не прадавацца карпарацыям, не падстрайвацца пад «фарматы» і пры гэтым запісвацца на нармальных студыях, граць на добрых інструмэнтах, зьбіраць залі, атрымліваць ГАНАРАРЫ (а грошы таксама элемэнт незалежнасьці!!!). Папулярнасьць за межамі РБ дае нам магчымасьць пляваць на самавольства дзяржавы ў адносінах да контр-культуры. Я не хаджу па кабінэтах (мне западло размаўляць зь дзяржчыноўнікамі). Я ня ўдзельнічаю ў АФІЦЫЙНЫХ, ПРАПРЭЗЫДЭНЦКІХ ЗААНГАЖАВАНЫХ ПАЛІТЫЧНЫХ акцыях. Музыка-анархіст мусіць мысьліць КАСМАПАЛІТЫЧНА!!! Пляваць на межы, ілжэ-патрыятызм і Міністэрства культуры! Быць незалежным, але папулярным, гэта КРУТА (Том Уэйтс, Пітэр Гэбрыэль, Майк Патан, Рэнсід, СКА-Пі, Мано Чао – дастаткова???)!!! Я не хачу дапамагаць «прыніжаным і зьняважаным», як гэта робяць некаторыя мае беларускія калегі. Я хачу паказаць, што нават у таталітарнай дзяржаве можна быць СВАБОДНЫМ, ВАРТЫМ і НЕЗАЛЕЖНЫМ. ТАК ШТО ВЫ АД «ЛЯПІСАЎ» ХОЧАЦЕ?????!!!!! ЯКІ ЯШЧЭ ЖЭСТ ДОБРАЙ ВОЛІ ПАТРЭБНЫ, КАБ НАС ПРЫЗНАЛА БЕЛАРУСКАЯ РОК-ТУСОФКА???!!! Дробны пляткар і цар ПТВ-шнікаў міхалок. Камэнтар ТГ: Пытаньне стаўленьня да творцаў, якія працуюць ня ў межах сваёй Айчыны заўжды было дыскусыйным. Самае цікавае, што творцам тыя дыскусіі як правіла малацікавыя. Спрачацца ня іх справа, іх справа – ствараць уежны прадукт і рэалізоўваць свае амбіцыі. Таму гэта праблема людзей так ці інакш заангажаваных у творчасьць той ці іншай асобы – журналістаў і крытыкаў, адданых прыхільнікаў або проста людзей, неабыякавых да культурных працэсаў. Забыцца альбо ганарыцца? Абвінавачваць альбо заплюшчыць вочы? Зьмірыцца ці радавацца? Калі ёсьць жаданьне, то кожны можа выбраць свой, блізкі да ўласных жыцьцёвых установак, варыянт. Але галоўным тут падаецца ўсё ж самавызначэньне творцы. Ён можа жыць-працаваць там, дзе яму хочацца; там, дзе больш спрыяльныя ўмовы для творчасьці; там, куды паклікала яго сэрца. І пры гэтым рабіць на сваю карысьць у прыватнасьці і дзеля сваёй краіны агулам. Сяргей Міхалок, у адрозьненьні ад некаторых іншых, сваёй «беларускасьцю» ніколі ня грэбаваў – ён спакойна разважае пра Лукашэнку ў простым этэры маскоўскага «Нашего радио», а яго ўкраінскія прыхільнікі на канцэрце патрабуюць ад яго зайграць на «біс» песьню «Рамонкі». Ёсьць рэзон патрабаваць большага, з аглядкаю на тых жа суседзкіх ВВ і ОЭ, з дапамогай якіх шмат хто ўпершыню пачуў украінскую мову. Але гэтак жа сама рэзонна проста радавацца за Сваіх, якія ўласным талентам праклалі сабе шлях удалечынь. Прыкладам, як ірляндцы ганарацца за Бона і Далорэс. Няма рэзону толькі ў адным – зьневажаць творцу толькі таму, што ён выбраў свой фармат існаваньня ў творчай і фізычнай прасторы. У сваю чаргу і Творца ня можа сабе дазваляць выпадаў у бок журналістаў, слухачоў і калегаў. Сяргей Будкін угару - up |
|
|