|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Кульлінковіч: «Сумна, што я кагосьці пакрыўдзіў» | 09.03.2008 | У мінулым туры на «Тузіне Гітоў» перамогу атрымала песьня «Підарасы» гурта Neuro Dubel. Карыстаючыся нагодай, лідэр ND Аляксандар Кульлінковіч распавёў пра неабходнасьць ратацыі песьняў ў гіт-парадзе, перамогу на «Рок-Каранацыі» ды магчымую крыўду на яго прыхільнікаў гурта «Ляпіс Трубяцкой». «Я вырас з узросту, калі „Карона“ была сьвятлом у вакенцы. Адносіны маіх калегаў куды істотней, і тым сумней, што я кагосьці пакрыўдзіў», - піша Кульлінковіч. Прывітаньне!Ня ведаў, што мы перамаглі, але рады гэтай неспадзяванцы, як і перамозе на «Рок-Каранацыі». Пра гіт-парад. Выдатна, што ідэі прапаганды здаровага ладу жыцьця перамагаюць, нават у такіх вычварэнскіх формах, як у «Підарасах». Але я б хацеў больш частых зьменаў песьняў. Усё прыядаецца, пэўна, нашая песьня таксама. Пра «Каранацыю». Так, супалі гэтыя перамогі. Відаць, рэкляма. Рок, як і кіўбасу, трэба піярыць :) Нават у нашых краёх. На «Каранацыі» я быў крыху «змардаваны» і надта цьвярозы на тле маіх сяброў-калегаў, што гарэзавалі ў кавярні. Вось і выглядаў я крыху журботным, ды і шмат было ўсялякіх наіўных засмучэньняў. За суткі да «Каранацыі» мне сказалі, што я пакрыўдзіў «Ляпіс Трубяцкой» сваім выказваньнем пра тое, што яны нібыта ня гралі ў Беларусі… Дзіўна, але мне было ня вельмі добра. Тым больш, што гэта было зьвязана з прэтэнзіямі ND на «Карону». Нават у падсьвядомым не было задніх думак. Сяргей Міхалок мой добры таварыш, а «Ляпіс» – адзін з самых любімых маіх беларускіх гуртоў. Бачыць Бог і аўтар таго інтэрвію, што гэта было ня сьцьвержаньне, а пытаньне, і пра нас таксама, мала граўшых на родных прасторах. У някрыўдным кантэксьце. Можа падацца, што мне трэба быць вялікім пах***там, але ёсьць рэчы для мяне наіўна важныя, і, асабліва, магчымая крыўда дарагіх мне людзей. Я вырас з узросту, калі «Карона» была сьвятлом у вакенцы. Адносіны маіх калегаў куды істотней, і тым больш сумна, што я кагосьці пакрыўдзіў. «Карону» мог атрымаць любы з музыкаў. Ён яе і атрымаў :) А вось «Альбом году» я сапраўды хацеў, да болю ў зубох, і я яго атрымаў! Я шчасьлівы. Узялі галоўную «Рок-Карону» – цудоўна. Асабліва цудоўна, што яе атрымалі мае выдатныя музыкі, яны гэта заслужылі ў першую чаргу. Яшчэ адна крыўда – мае сябры і калегі з гуртоў «Палац» і «Крама» былі адзначаныя толькі ўдзелам у канцэрце. Гэтыя гурты шмат зрабілі і шмат чаго дастойныя. Шкада, што так лягла фішка. Занадта наіўна… Тут такія мача ў гасьцёўні швэндаюць, што мне, з маёй сэнтымэнтальнасьцю падгадаванага шчанюка, тут, відавочна, ня месца :) Аляксандар Кульлінковіч, для «Тузіна Гітоў» угару - up |
|
|