.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Ляпіс Трубяцкой»: пра «Чартову дюжину» і «Рок-Каранацыю»
| 11.03.2008 |

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» вярнуўся ў Менск з чарговай перамогай. У Маскве на выходных адбылася цырымонія ўручэньня расейскіх рок-узнагародаў «Чартова дюжина», дзе «Ляпісы» перамаглі з кліпам «Капитал» у намінацыі «Відэа году». Па вяртаньні Сяргей Міхалок пракамэнтаваў таксама вынікі «Рок-Каранацыі-2007»: «Год празь пяць мы зможам прэтэндаваць на галоўны прыз, а пакуль будзем вучыцца ў нашых больш пасьпяховых таварышаў, сапраўдных герояў мінулага сэзону, каманды Neuro Dubel».

"Ляпісы" на be2getherНа цырымоніі «Чартова дюжина» «Ляпіс Трубяцкой» адыграў сэт з чатырох песень («Золотая антилопа», «Капитал», «Харе» і новая – «Манифест»). Крыху пазьней хлопцы зноў вярнуліся на сцэну, каб атрымаць чарговы прыз, якім стала цяжкая кніга з шкла і мэталу, сымбаль расейскай рок-н-рольнай прэміі «Чартова дюжина», якую заснавала «Наше Радио».

Звыклы да такіх раскладаў, Сяргей Міхалок заявіў: «Чым больш узнагародаў атрымлівае „Капитал“, тым мацней я сябе адчуваю ўдзельнікам гурта Eagles – таго, які 30 год зарабляе бабки адным гітом. Не, хлопцы, мне гэта не цікава. Можа, вы і лічыце „Капитал“ нашым „Гатэлем Каліфорнія“, але ў „Ляпісаў“ ужо новы альбом напалову гатовы – чакайце новых вандэрфул сурпрайзаў!»

Акрамя таго лідэр гурта пракамэнтаваў вынікі нядаўняў цырымоніі «Рок-Каранацыя-2007», дзе «Ляпісы» перамаглі ў намінацыях «Лепшая песьня» («Капитал») і «Лепшы відэакліп» (зноў «Капитал»). «Праз жортскі гастрольны графік мы не змаглі зьявіцца за сваімі прызамі асабіста, але мы спадзяемся, што яны ня згубяцца ў скляпеньнях самай старой беларускай рок-прэміі, - сказаў Міхалок – Напэўна, год празь пяць мы зможам прэтэндаваць і на галоўны прыз – „Гурт году“, а пакуль – будзем вучыцца ў нашых больш пасьпяховых таварышаў, сапраўдных герояў мінулага сэзону, каманды Neuro Dubel».

Паводле прэс-службы «Дзяцей Сонца»

Фота: Алена Скарабагатава


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net