.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Cумесны праект Радыё Unistar 99,5FM і «Тузіна Гітоў»: Беларускі андэграўнд 60-70-х
| 15.03.2008 |

Радыё Unistar 99,5FM і вядучы праграмы «Новая зямля» Віктар Сямашка прэзэнтуюць на старонках ТГ інтэрнэт-вэрсію ўнікальнага праекту «Беларускі андэграўнд 60-70-х» у дзевяці частках. Радыёвэрсія аднайменнай праграмы выходзіла на хвалях Unistar у пэрыяд з 03-01-2008 да 28-02-2008. «Да мяне шмат хто зьвяртаўся з пытаньнем, дзе паслухаць выпускі „Андэграўнду“ ў інтэрнэце, тады я ня ведаў што адказаць, а цяпер скажу з пэўнасьцю – на „Тузіне Гітоў“», - кажа Віктар Сямашка. Цягам больш чым двух месяцаў на ТГ будуць зьяўляцца выпускі «Беларускага андэграўнду» ў мр3 з унікальнымі запісамі і камэнтарамі ўдзельнікаў тагачасных рок-бэндаў.

Яўген Адстаўноў«Першы выпуск сягае ў тыя часы, калі рок-н-рол даходзіў да самых-самых прасунутых беларусаў, а наважваліся граць яго адзінкі. Гэта пачатак 60-х, калі ў нашай краіне пачалі складвацца аматарскія рок-гурты – „Альгарытмы“, „Індэксы“, „Пінгвіны“», - апавядае Віктар Сямашка. Ён апавядзе пра першы выступ рок-ансамблю ў Беларусі, што адбыўся ў адной зь беларускіх школаў у 1964 годзе.

У наступных праграмах пойдзе гаворка пра станаўленьне рок-руху ў Беларусі, першыя гастролі беларускіх гуртоў, першы і другі фэстываль біт-ансамбляў у Менску, лясныя фэсты, зараджэньне «клюбнай культуры», бунты беларускіх хіпі ды пра шмат што іншае з адмыслова рэстаўраванымі запісамі таго часу і камэнтарамі ўдзельнікаў тых падзей – ад Уладзімера Кандрусевіча да Юрыя Антонава.

Першы выпуск праграмы «Беларускі андэграўнд 60-70-х» будзе выкладзены на ТГ у суботу, 22 сакавіка.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net