|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Трыб’ют ND: «Детидетей» – «Звёздочки» | 17.03.2008 | MP3-прэзэнтацыя на ТГ. Уладальнікі рок-кароны за «Адкрыцьцё году» – гурт «Детидетей» запісалі сваю вэрсію самага першага гіта рок-каралей-2007 – гурта Neuro Dubel. Ганна Хітрык: «Я яе пачула вельмі-вельмі даўно ў выкананьні сваёй сястры Сашы. Падумала, што калыханка, а потым прыслухалася да словаў…» Аляксандар Кульлінковіч: «Я проста ў захапленьні, калі дзяўчына з анёльскім галаском і анёльскай зьнешнасьцю брудна лаецца матам!» «Звёздочки» ўвайшлі яшчэ ў самы першы альбом гурта Neuro Dubel – «Тотальная дефлорация» ў 1991 годзе і трапілі ў сваесаблівы the best «Умные вещи» ў 1995 годзе. Недзе ў той час яе і пачула вакалістка «Детидетей» і акторка Купалаўскага тэатру Ганна Хітрык. «Мая сястра прыехала з паходу, дзе пачула гэтую песьню. У яе голас такі высокі і тонкі, яна яе так і напяяла. Я ў яе запыталася: „Сашка, што гэта за калыханка?“. А яна кажа: „Якая ж гэта калыханка, ты словы паслухай!“ Во я тады і жахнулася. А як абіралі песьню для трыб'юту гурта Neuro Dubel – адразу згадала пра „Звёздочки“. Пастаралася выканаць яе менавіта так, як тады прасьпявала мая сястра».Лідэр Neuro Dubel Аляксандар Кульлінковіч ад праслуханага кавэру на «Звёздочки» расчуліўся: «Я проста ў захапленьні, калі дзяўчына з анёльскім галаском і анёльскай зьнешнасьцю брудна лаецца матам! А за тую выдумку пры канцы: „Клюв не трожте, суки“ – трэба помнік ставіць!» Детидетей – Звёздочки Увага! Песьня ў скарочаным выглядзе! SB, ТГ угару - up |
|
|