|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Дэбют на ТГ: Jab Club | 18.03.2008 | Аматары тайляндзкага боксу і моднай эўрапейскай музыкі, удзельнікі гурта Jab Club дэбютуюць у новым туры на ТГ зь песьняй «Вуліца дым», зробленай у трохі занядбаным, як для Беларусі кірунку. «Мы імкнемся да ангельскага гучаньня, у гэтай песьні адчувальны ўплыў рэгі, джаз-року і хіп-хопу», - тлумачыць лідэр праекту Яўген Валошын. Цікава, што сьпявак – карэспандэнт «Камсамольскай праўды ў Беларусі», трубач Jab Club колісь граў ва ўкраінскім праекце 36,6, а бубнач – наогул жыхар Лёндану. Усе ж удзельнікі Jab Club займаюцца тайляндзкім боксам і пазнаёміліся ў байцоўскім клубе «Чынук». Сваё пакліканьне музыкі фармулююць дакладна – выконваць модную эўрапейскую музыку па-беларуску. Якраз нядаўна гітарыст і прадусар гурта – Аляксандар «Панда» Семянюк нядаўна прыехаў зь Лёндану. Таму і Jab Club імкнуцца да ангельскага гучаньня. Тым больш што бубнач гурта – жыхар Лёндану Джэмі Бодкін. Усё апроч бубноў музыкі пісалі ў Менску на студыі Panda Promotion. Сьпявае і піша музыку ў Jab Club – Яўген Валошын, карэспандэнт «Камсамольскай праўды ў Беларусі», басіст – Зьміцер «Паляшук» Якута. Трубач – Уладзімер Семянюк, які раней удзельнічаў ва ўкраінскім праекце 36,6. На розных гітарах іграюць – Яўген Валошын, Віталь Гуркоў і Зьміцер Пясецкі. Тэксты ж для гурта піша Глеб Лабадзенка, малады паэт, таксама зь беларускай «Камсамолкі». Пікантнае супадзеньне – усе удзельнікі Jab Club займаюцца тайляндзкім боксам і пазнаёміліся ў байцоўскім клюбе «Чынук».Пакуль гурт цалкам запісаў сваю дэбютную кампазіцыю – «Вуліца дым» у рэчышчы рэгі/джаз-рок/хіп-хоп. У сакавіку яна трапіла ў плэй-лісты некалькіх FM-радыёстанцыяў і бярэ ўдзел у новым туры на «Тузіне Гітоў». На падыходзе новая кампазыцыя пад назовам «Толькі разам». Сёньня Jab Club здымае кліпы на абедзьве песні і шукае бубнача для жывых выступаў у Беларусі. Jab Club - Вуліца дым (музыка - Яўген Валошын, словы - Глеб Лабадзенка). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|