.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Новая песьня Pomidor/off на ТГ
| 20.03.2008 |

У новым туры на ТГ гурт Pomidor/off пасьля працяглага перапынку прэзэнтуе свой новы твор пад назвай «Кола». Якраз нядаўна ўдзельнікі гурта ўпершыню за доўгі час сабраліся разам, каб урэшце працаваць над новымі песьнямі Аляксандра Памідорава. «Толькі-толькі зьявіўся канчатковы варыянт нашай новай песьні пад працоўнай назвай „Кола“ і мы рада яе прадставіць на меркаваньне наведнікаў ТГ», - кажа лідэр гурта Pomidor/off. «Кола» бярэ ўдзел у новым туры нашага чарту.

Pomidor/OFF на Рок-Коле-2007Гурт Pomidor/off у поўным складзе зьбіраецца ў апошнія гады вельмі рэдка. Але ў апошні месяц музыкі аднавілі працу і трэба сказаць працуюць ушчыльную. Аляксандар Памідораў тлумачаць гэта тым, што з далёкага Блізкага Ўсходу на пабыўку прыехаў адзін з бубначоў каманды Дзьмітры Харытановіч, што калісьці разам зь іншым удзельнікам Pomidor/off - Сяргеем Канановічам граў у Hasta La Fillsta. «У нас якраз зьявілася магчымасьць трохі папрацаваць на студыі „Osmos“. Таму мы разам вырашылі ня проста не губляць яе, а адмыслова зрабіць абсалютна новы твор, замест таго, каб дапрацоўваць запісанае яшчэ напачатку 2005 году», - апавядае музыка.

25 лютага музыкі сустрэліся на рэпэтыцыі, а 7 сакавіка ўжо быў гатовы канчатковы варыянт песьні, які гурт Pomidor/off з радасьцю і прапануе наведнікам ТГ. Песьня завецца «Кола», гэта пакуль што яе працоўная назва.

Pomidor/off – Кола (словы - Аляксандар Памідораў, музыка - Сяргей Канановіч, Аляксандар Памідораў, Дзьмітры Харытановіч).
Разьмяшчацца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net