|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
:B:N: і Лявон Вольскі: загінулым паэтам прысьвячаецца | 20.03.2008 | Бярозаўскі гурт :B:N: запісаў новую песьню – прысьвячэньне. Лідэр гурта Алесь Лютыч апавядае: «Песьня так і завецца „Загiнулым паэтам прысьвячаецца“. Мы вырашылі паказаць яе тэкст Лявону Вольскаму, каб ацаніў, а дайшло да таго, што запісалі яе разам зь лідэрам N.R.M. дуэтам!» Сам Лявон Вольскі сказаў, што тэкст давялося крыху падправіць: «Тэма гэтага твора падалася мне вельмі блізкай, таму я быў ня супраць на ёй падсьпяваць». Алесь Лютыч кажа, што спачатку зьявілася музыка да гэтай кампазыцыі: «Вельмі добра ўсё склалася, як на наш погляд. А потым Сяржук Машковіч напісаў тэкст і мы зьвярнуліся да Лявона Вольскага». Далей апавядае сам Лявон Вольскі: «Хлопцы напісалі, што ў іх выйшла добрая музыка і папрасілі зрабіць літаратурную праўку тэксту „Загінуўшым паэтам…“, каб і ён выйшаў дасканалым». «Бээнаўцы» працягваюць: «Лявону – вялікі рэспэкт. Калі мы ўжо працавалі над ёй у студыі, то прапанавалі яму ўзяць удзел, каб выйшла яшчэ больш кранальна ды эмацыйна. Так яно і атрымалася!»«Загiнулым паэтам прысьвячаецца» трапіла на складанку «НезалежныЯ», прысьвечаную 90-годзьдзю БНР і бярэ ўдзел у «Тузіне Гітоў» ад новага туру. :B:N: feat. Лявон Вольскі - Загiнулым паэтам прысьвячаецца (музыка гурта, словы - Сяргей Машковіч). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|