.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Кірчук зноў будзе варажыць
| 21.03.2008 |

Перамогу ў дванаццатым туры нашага гіт-параду атрымала песня «Тры янгалы» гурта «Троіца». З гэтае нагоды ТГ павіншаваў Івана Кірчука, а той, у адказ, падзяліўся інфармацыяй пра свой бліжайшы выступ. У траўні мона-спэктакаль «Варажбіт», у якім заняты лідэр «Троіцы», можна будзе ўбачыць пад час Ночы музэяў ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. А зусім хутка кліп на песьню «Тры янгалы» зьявіцца ў этэры тэлеканала A-One.

Іван Кірчук на "Вольным паветры"Іван Кірчук шчыра прызнаўся, што апошнім часам ня надта актыўна сочыць за посьпехамі песьні «Тры янгалы» ў розных гіт-парадах. «Гэтая песьня была напісаная даўно, і зараз я займаюся крыху іншымі абрадамі, мая праца накіраваная на іншыя рэчы», - кажа Кірчук.

Высьветлілася, што лідэра «Троіцы» цяпер займае падрыхтоўка да паказу ўрыўку свайго мона-спэктаклю «Варажбіт». У траўні, пад час Ночы музэяў Іван Кірчук прадэманструе 30-хвілінны кавалак гэтага спэктаклю ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі: «Хоць гэта ня будзе поўная вэрсія „Варажбіта“, але падрыхтоўка да Ночы музэяў займае шмат часу: пад час выступу я буду выкарыстоўваць вялікую колькасьць музычных інструмэнтаў». Дарэчы, цалкам спэктакаль «Варажбіт» менчукі бачылі апошні раз толькі ў 2003 годзе.

Вяртаючыся да песьні «Тры янгалы» дадамо, што па хуткім часе яна зьявіцца ў этэры тэлеканала А-One. Пра гэта ТГ паведаміў дырэктар менскага прадстаўніцтва A-One Алег Скарабагаты. Дакладна інфармацыя аб даце зьяўленьня кліпа ў этэры - пазьней на «Тузіне Гітоў».

Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў»

Фота: Алена Скарабагатава


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net