.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Дэпэшы» ад новай генэрацыі
| 22.03.2008 |

Вясна – час знакавых падзеяў у жыцьці Depeche Mode. Адное толькі тое, што культавы альбом «дэпэшаў» Violator выйшаў у сакавіку, падштурхоўвае адзначыць гэтую падзею. 27 сакавіка ў DAClub пройдзе канцэрт «Tribute to Depeche Mode» з удзелам гуртоў IQ48, Notre Dame Des Fleurs, Blackmail, Мутнае Вока, Tre_atis.

IQ48Ужо больш за 10 год у сьвеце выходзяць Depeche Mode tribute-складанкі. Нашая краіна адзначылася ў гэтым шэрагу ў 2002 годзе афіцыйна ўзгодненай зь EMI ды самімі Depeche Mode кружэлкай «Personal Depeche: Belarusian DM Tribute». Трэк-ліст складанкі стракатаў прозьвішчамі нашых музычных «зуброў». Некаторых можна было пачуць нават па некалькі разоў, схаваных пад рознымі назовамі гуртоў.

У працяг гэтай тэмы ў менскіх клюбах пэрыядычна праходзяць канцэрты прысьвечаныя творчасьці Depeche Mode з удзелам маладых камандаў. Апошні зь іх адбыўся больш за год таму. А гэтым разам арганізатары запрашаюць паслухаць варыяцыі на тэму Depeche Mode ад гуртоў IQ48, Notre Dame Des Fleurs (psyhodelic), Blackmail (post punk revival), «Мутнае Вока» (post grunge) і Tre_atis (synthy pop).

Вясна – час знакавых падзеяў у жыцьці Depeche Mode. Адное толькі тое, што культавы альбом Violator выйшаў у сакавіку, падштурхоўвае адзначыць гэтую падзею. А ці здолее новая генэрацыя музыкаў цікава пераасэнсаваць творчую спадчыну Depeche Mode – паглядзім 27 сакавіка на месцы.

«Tribute to Depeche Mode»
27.03.08, DAClub, вул. П. Броўкі 22, пачатак у 19:00


Slap, «Тузін Гітоў»

Фота: www.westrecords.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net