.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускі андэграўнд 60-70-х: Лёндан-Варшава-Менск
| 22.03.2008 |

На ТГ стартуе інтэрнэт-вэрсія праекту Радыё Unistar 99,5FM і вядучага праграмы «Новая зямля» Віктара Сямашкі. Першая частка прысьвечаная «падрыхтоўцы» – так можна назваць пэрыяд у гісторыі беларускага рок-н-ролу з 1964 па 1966 год. Менавіта тады музыкі пачынаюць самі майстраваць электрагітары, апаратуру і спрабаваць выконваць музыку, пачутую па замежных радыёстанцыях ды зь іншых крыніцаў. Самаарганізуюцца першыя гурты – «Альгарытмы», «Індэксы», «Пінгвіны», а «Гарадняне» ў 1964 годзе зьдзяйсьняюць першы (даволі кур'ёзны) рок-выступ. У 1966 годзе прагрэсіўны ансамбаль кінатэатру «Піянэр» удзельнічае ў здымках «Беларусьфільму». Падрабязнасьці й архіўныя запісы ў mp3-файлах.

П.Вярлыга, фрагмэнт зь фільму Саша-СашанькаПраграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка першая.

novaja_ziamlia_03012008_01.mp3 (памер файла - 15 Мб)
novaja_ziamlia_03012008_02.mp3 (памер файла - 13 Мб)

Вядоўца – Віктар Сямашка
Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч
Інтэрнэт-вэрсія – ТГ

Другі выпуск праграмы «Беларускі андэграўнд 60-70-х» будзе выкладзены на ТГ у суботу, 29 сакавіка. У ім пойдзе гаворка пра Менскі радыётэхнічны інстытут, што стаў неафіцыйным цэнтрам свабоднае музыкі з 1966 году, а таксама пра першую гукасэсію і гастролі па Сыбіры гурта «Альгарытмы».

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net