.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Экспэрт ТГ П. Елфімаў: «Наш сьвет коціцца ў адну вялікую блакітную дупу»
| 24.03.2008 |

Экспэрт ТГ нарадзіўся 15 лютага 1980 году ў Магілёве. Скончыў тут мастацкую школу, паступіў у магілёўскі ліцэй музыкі і харэаграфіі, займаўся ў эстраднай студыі, працягнуў вучобу ў Менску – у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (скончыў у 2005). Актыўна ўдзельнічаў у Клюбе вясёлых і кемлівых – двойчы ў складзе каманды КВК БДУ быў чэмпіёнам вышэйшай лігі міжнароднага саюзу КВК, граў таксама ў складзе КВК РУДН. У 2001 годзе стварыў гурт «Эгаіст», паралельна ўдзельнічаў у праекце «Тры кіты». У 2003 годзе стаў салістам беларускага дзяржаўнага ансамблю «Песьняры». Як сольны сьпявак атрымаў Гран-Пры на «Славянскім базары-2004». У 2005 годзе разам з прадусаркай Тацянай Касмачовай стварыў уласную студыю. Мае два сольных альбома – «Я хочу» (2006), «Колокола» (2007). Двойчы ўдзельнічаў у ТГ – зь песьняй Чэслава Нэмана і з сваім беларускамоўным праектам PitBull. Песьня гэтага праекту «Maju nadzieju» ўвайшла ў лік 12-ці лепшых у мінулым сэзоне на ТГ.

Пятро ЯлфімаўВітаю ўсіх на «Тузіне Гітоў». Неаднаразова праслухаў усе кампазыцыі, што бралі ўдзел у гэтым туры і хацеў бы выказаць сваё суб'ектыўнае меркаваньне што да праслуханага. Пачнем.

Не магу сказаць адназначна пра твор Тацьцяны Беланогай, бо асабіста мне не зусім зразумелая гэтая музычная плынь. Верагодна, што я з тых кансэрватараў, што прызвачаіліся да памыснага гучаньня не пазбаўленага сэнсу рыфмы. А ў дадзеным выпадку сэнсавая нітка прасочваецца, але нешта ня так. Падавалася бы і музыка гучыць прыемна ды сыграна ўсё добра… Можа быць, мяркуючы з назвы твору, гэта белы верш. Але нават калі і так, усё разам з музычным матэрыялам і вакальным выкананьнем не прыцягальна як для мяне. Бяз крыўдаў, калі б я паслухаў «Белую птушку» адзін раз, другі раз ня слухаў бы.

Кампазыцыя «Глюкаў» з разраду добрага амэрыканскага панк-року на беларускі манер. Шмат пісаць ня буду, бо хлопцы файныя ды энэргічныя. Вам бы, мужыкі, толькі паболей аптымізму ў поглядах на жыцьцё.

А вось J:морс – яскравы прыклад стабільнасьці ў працы і стаўленьні да творчасьці. Усё па-даросламу, па-мужчынску. Дакладна, прыгожа мэлядычна і пазнавальна. Нават ня ведаю, падабаюцца мне «морсы» па-расейску ці ўсё ж па-беларуску!

«Крамбамбуля» ва ўсіх варыянтах – гэта клясны сьцёб, што ўздымае настрой хоць у які час сутак. Так трымаць! P.S. «Усё нармальна, мама!» Элвісу бы прыйшлася да спадобы.

Кульлінковіч і Neuro Dubel пяюць пра набалелае. Шчыра, але праўдзіва. Такое адчуваньне, што сьвет напраўду коціцца ў адну вялікую блакітную дупу. Ці можа я ня слушна патлумачыў сэнс песьні?

Калі дайшоў да песьні гурта Nevma – мяне зачапіла ў гэтым месцы. Вельмі моцны тэмбр голаса саліста, што прыцягвае ўвагу, напор энэргетыкі, сумесь лірычнага, амаль пяшчотнага вакалу з магутнай падачай запраўленага жорсткім гітарным драйвам, даюць поўнае адчуваньне сакавітага дэсэрта, а то і галоўнай стравы на стале! Дагэтуль «Я ня веру» сядзіць у галаве і хочацца пачуць што-небудзь яшчэ з рэпэртуару гэтага калектыва. Карацей кажучы, хлопцы вартыя ўвагі. P.S. Толькі для яшчэ большага эфэкту і лепшага выніку параіў бы зьмяніць студыю гуказапісу. Посьпехаў вам, Nevma!

Ведаю Юру Несьцярэнку ўжо даўно, як выдатнага чалавека і цудоўнага музыку. Рок-н-рол – гэта стыль яго жыцьця і ён да шчасьця застаецца яму адданы. Посьпехаў табе, Юрачка!

На мой погляд «РоСтра» ня вельмі прафэсійны калектыў і гэта адчуваецца па нясыгранасьці і адсутнасьці цэласнасьці гучаньня.

Што да «Сьцяны» і яе «Калыханкі», то іх музыка якраз вымагае ўвагі. Цікавае ўвядзеньне ў аранжыроўку такога пляну саксафону надае свой калярыт. Своеасабілвая сумесць «Смысловых галлюцинаций» і Linkin Park. Клясна! Мне спадабалася! Посьпехаў!

Арыгінальная вэрсія «Хлопец пашаньку пахае» ў гурта Unia. Алегу Хаменку – рэспэкт!

Верагодна, што мне няма чаго сказаць наконт пераможцы туру - «Троіцы». Проста хачу выказаць павагу гэтаму калектыву! Настолькі тонкі твор, што іншага вызначэньня не магу знайсьці. Згодны з выбарам наведнікаў ТГ – гэта лепшы твор у гіт-парадзе!

Шчыра спадзяюся, што анікога не пакрыўдзіў!

Пётар Елфімаў, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net