.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Галоўны прыз «Ночы Ваўкалака» – запіс у Менску
| 24.03.2008 |

6 красавіка ў Полацку адбудзецца фэстываль «Ноч ваўкалака». Арганізатары абвесьцілі пра прызы, якія атрымаюць самыя яркія каманды фэсту. Галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурснай часткі фэсту «Ноч Ваўкалака» – гэта прыкладна дзесяць гадзін запісу на менскай студыі гуказапісу «Осмос». Акром таго будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях «Лепшы тэкст» і «Лепшае шоў».

IndraАле і гэта яшчэ ня ўсё. Гледачы дапамогуць выявіць дастойны гурт на прыз глядацкіх сымпатыяў. Спэцыяльны прыз ужо падрыхтаваны і ад мясцовага сайту ximik.info.

Пераможцы ў намінацыях будуць вызначаныя журы фэсту. У яго сярод іншага ўвойдуць сьпявачка Кася Камоцкая і рэдактар ТГ Сяргей Будкін.

Арганізатары паведамляюць, што на ўдзел у фэсьце пададзена ўжо больш за 10 заявак. Сярод іх «РоСтра», «Акропаль», Cross B. Band, «Алмазны фронт», Amaroka і Sublimacia.

Па-за конкурсам выступяць Indra як адзін з арганізатараў фэсту і віцебская KRIPA(тэхнічная дапамога). Хэдлайнэрамі будуць сёлетнія рок-каралі - гурт Neuro Dubel.

Міцяй, для ТГ

Фота: сайт Сяргея Анішчанкі


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net