.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Веснавы падарунак ад Hair Peace Salon
| 25.03.2008 |

Гэтымі веснавымі днямі ўсё навакольле зьдзіўлена назірае за бясконцымі і нечаканымі зьменамі сонца і сьнежнай завірухі. Усё прытаілася ў чаканьні выбуху сапраўднага веснавога пазытыву. Гурт Hair Peace Salon таксама вонкава прыпыняе сваю дзейнасьць. Але на самой справе, гурт схаваўся ў студыю, каб у хуткім часе зьявіцца з новымі песьнямі. А ўсім хто чакае сустрэчы зь іх музыкай, каб гэтым часам не сумавалі, гурт робіць падарунак.

Hair Peace SalonНовыя трэкі «Stand the Rain», «Ice Age», «Borderline» і фотасэсію з простага этэру праграмы Марыны Ціхаміравай «Музычны партал».

Гэтыя песьні неаднаразова гучалі на канцэртах, але не патрапілі на EP «Gipsy». Падчас этэру яны былі выкананыя ў акустычнай аранжыроўцы, гэткай erotic-lounge version (як жартуюць самі музыкі). Яны сталі нетаропкімі і дажджова-маркотнымі, як першы веснавы дзень, але, з прадчуваньнем хуткай перамогі вясновага буянства.

«Stand the Rain», «Ice Age» і «Borderline» можна спампаваць з сайту гурта hairpeacesalon.com.

Слэп, ТГ

Фота: Алена Скарабагатава


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net