|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Йо-Йо» запрашае сябраваць | 25.03.2008 | 1 красавіка менскі гурт «Йо-Йо» адыграе ў клюбе «Гудвін» вялікі сольны канцэрт. Новы альбом, старыя гіты, а таксама зусім новыя песьні будуць радаваць слухачоў пазытыўнага музычнага ансамблю цягам дзьвюх гадзінаў пры дапамозе двух басыстаў. Гурт «Йо-Йо», што існуе ўжо больш за 10 год, пасьпеў даць ужо каля 300 канцэртаў і наведаць усе сталічныя клюбы. А ўвосень 2007 году ў менскіх крамах зьявіўся першы паўнавартасна запісаны альбом «Давай дружить». На дыску прадстаўленыя ўсе пэрыяды творчасьці гурту, у склад увайшлі як даўно вядомыя кампазыцыі кшталту «Зоопарк», так і адмыслова для яго запісаныя. Рэліз быў падвойны: у Расеі альбом выйшаў пад назвай «Невозможный». Прэзэнтацыя ж першай нумарной плыткі адбылася з аншлягам 15 лістапада ў клюбе «Гудвін» пры падтрымцы менскіх «Пару рублей» і СКА!РБ.Праз тры месяцы, што прайшлі з таго канцэрту, «Йо-Йо» вяртаецца ў «Гудвін», каб даць эксклюзыўны сольны канцэрт. Абяцаныя аж пяць новых песень, увесь згаданы альбом і некалькі старых гітоў. Выступ будзе складацца з двух аддзяленьняў, у кожным зь якіх будзе граць свой басіст. Сябраваць у «Гудвін» слухачоў гурт запрашае 1 красавіка ў 19:00. Zap, ТГ Фота: yo-yominsk.com угару - up |
|
|