|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Квіткі на канцэрт «Детидетей» разышліся ўмомант | 26.03.2008 | Мала які беларускі гурт можа пахваліцца такой інтэнсыўнай канцэртнай дзейнасьцю, як менскія «Детидетей». Новыя канцэрты патрабуюць новых песень, і яшчэ пры выданьні свайго першага альбома музыкі казалі: напісаных песень хопіць яшчэ на два. Прайшоў амаль год, імпэту ня стала менш. Гурт скарае ўсходнія сцэны, выдаў інтэрнэт-самотнік, а ўжо зусім хутка можна будзе пачуць новы альбом. Квіткі на бліжэйшы сольны канцэрт гурта ў ДК Дзяржынскага разышліся больш чым за тыдзень да яго пачатку. Ужо згаданая песьня «Оса», што нядаўна зьявілася ў сеціве, пакуль адзіная вядомая песьня з тых, што увайшлі ў другі альбом «Детидетей» пад назвай «ОтЛично». Негледзячы на назву, як запэўнівае каманда, дыск абяцае падыйсьці да зусім розных настрояў. Калі вы жадаеце пачуць сапраўдных спэцыялістаў па творчасьці «дзяцей», можна пашукаць на форуме афіцыйнага сайту прагнозы на будучы трэкліст. Цалкам упэўніцца можна будзе ўжо 27-га сакавіка: у «Містэрыі гуку», што ў ГЦ «Рыга», «Детидетей» дадуць аўтографы і маленькі канцэрт, прысьвечаны пачатку продажаў дыска. Пачатак імпрэзы ў 18:00.Вялікая ж прэзэнтацыя новай плыткі адбудзецца 3-га красавіка ў ДК Дзержынскага. Гурт абяцае шмат нечаканасьцяў, а ўжо ў гэтым яны дасьведчаныя. Квіткі на выступ, на жаль, ужо разабраныя зь неверагоднай хуткасьцю. Але вы можаце пасьпяшацца і замовіць месцы на наступныя канцэрты на тым жа форуме (квіткі ўжо нават не выпускаюць у шырокі продаж). 7-га красавіка гурт прывязе новы альбом, а таксама перавыданьне першага зь цікавымі бонусамі, у Маскву, а 29-га выступіць у «Графіці». Zap, для ТГ угару - up |
|
|