|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Мастачка, што малюе песьні, і музыка, што піша карціны | 26.03.2008 | У Менску адбудзецца першая сумесная выстава Ігара Варашкевіча і Нікі Сандрос пад назвай «DEPRESS і Арытмія». Лідэр «Крамы» з адукацыяй мастака і мастачка родам з Грэціі прадставяць свае творы ў «Падземцы» 2 красавіка. Сярод малюнкаў Нікі можна знайсьці ня толькі сусьветных зорак Б'ёрк, Торы Амас, Джэніс Джоплін, але і беларускія гурты «Крама» і Indiga. З 2 па 11 красавіка ў мастацкай галерэі «Падземка» пройдзе выстава малюнкаў, карцін і паштовак вядомага рок-музыкі Ігара Варашкевіча і мастачкі, што малюе песьні, Нікі Сандрос.Ніка нарадзілася ў Грэцыі і зь дзяцінства малявала песьні свайго дзядзькі, вядомага грэцкага сьпевака Яніса Куроса. Пазьней жыла ў Чылі і адтуль дасылала дзядзьку малюнкі чылійскіх песень. Калі мастачка апынулася ў Беларусі, то доўгі час нават і ня думала пра мастацтва, пакуль аднойчы не захапілася музыкай наноў. Зараз сярод яе малюнкаў можна знайсьці ня толькі сусьветных зорак Б'ёрк, Торы Амас, Джэніс Джоплін, але і беларускія гурты «Крама» і Indiga. Ніка любіць ня толькі гукі. Зараз яна працуе над сэрыяй мона-коміксаў «Пра разьбіты свьет, выкінутыя белыя сьцягі і Озі, што хістаецца…», якая апісвае ўзаемаадносіны мастачкі з уласным мужам. Чамусьці яна кліча яго Озі Осбарнам. Відавочна, гэта прага арытмічнай жанчыны да мужчынаў рок-н-ролу. Дарэчы, вядомы вам мужчына рок-н-ролу – Ігар Варашкевіч, лідэр гурта «Крама», кажа, што ніколі ня думаў, што возьмецца за маляваньне, хаця і мае адукацыю мастака. Звычайна Варашкевіч цікавіўся музыкай, а тут выпадкова зьявіўся кампутар, пляншэт і вольны час. У выніку на сьвет зьявіліся малюнкі-адлюстраваньні канфлікту жыцьцярадаснага чалавека з дэпрэсіўнай рэальнасьцю. Праверце, можа, вы кармічныя сваякі? Ніка Сандрос. Ігар Варашкевіч. DEPRESS і Арытмія. 2.04.08. – 11.04.08. Мастацкая галерэя «Падземка» (пр-т Незалежнасьці, 43; ст. м. «Плошча Перамогі») Неўзабаве выстава малюнкаў Ігара Варашкевіча адбудзецца і ў польскім Беластоку. Ян Рэвуцкі, Рэната Гнэсік, для ТГ угару - up |
|
|