|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Іло і сябры»: беларускі рок з Эўразьвязу | 26.03.2008 | Вакалістка беластоцкага гурта 5set5 Ілона Карпюк выдала дыск іншага свайго праекту – «Іло і сябры» – пад назвай «Па дарозе». «Гэты альбом значна розьніцца ад таго, што робіць 5set5. Я бы сказала, што тут спалучаецца камэрнае гучаньне з аўтарскімі тэкстамі, але пры тым цяжка назваць яго бардаўскім», - інтрыгуе Ілона. Сьпявачка распачала сваю творчую кар'еру яшчэ ў тыя часы, калі вучылася ў школцы. Яна выходзіла на сцэну ў якасьці дэкляматаркі, сьпявачкі, актрысы, а ўжо ў 18 год сьпявала ва ўласным рок-гурце - Project 2001. Колькі год яна ачольвала яшчэ і Беларускую асацыяцыю студэнтаў у Польшчы, арганізатара фэстывалю «Басовішча», і праз такое насычанае жыцьцё аніяк не магла атрымаць вышэйшую адукацыю. Што да музычных праектаў, то недахопу ў іх у маладой сьпявачкі ніколі не было. Пасля Project 2001 яна ўвайшла ў склад каманды 5set5. Але паколькі ня ўсе песьні зьмяшчаліся ў такі цяжкарокавы фармат, заснавала яшчэ адзін праект з ухілам, як у электроніку, так і ў чыста акустычнае гучаньне. Дыск «Па дарозе» якраз зьявіўся першым плёнам працы Ілоны ў гэтым праекце.«Гэтыя восем песень, што ўвайшлі на дыск – дакладна перадаюць сутнасьць праекту, тую ідэю, якую мы ўкладалі ў працу, - разважае Ілона. – Тут ёсць і мае аўтарскія рэчы і творы, якія паўсталі з канкрэтных акалічнасьцяў, як твор на верш Анатоля Сыса. Намагаліся мы перадаць і свае музычныя ўяўленьні». Варта дадаць, што акром песьні на верш Сыса на дыску прысутнічае яшчэ адзін твор на верш беларускага паэта – Ілона паклала на музыку верш Уладзімера Караткевіча «Мой век». Што кідаецца ў вочы, дакладней у вушы, пры знаёмстве з працамі беларускіх музыкаў з Падляшша – гэта іх адарванасьць ад беларускага музычнага кантэксту. І гэта можна ўспрымаць хутчэй ў пазытыўным сэнсе гэтага слова, бо шмат якіх штампаў і музычных хадоў, уласьцівых некаторым, хто працуе тут, яны пазбаўленыя. Адна зь песень праекту «Іло і сябры» мае ўзяць удзел у адным з бліжэйшых тураў на ТГ. Праект на myspace.com Сяргей Будкін, ТГ угару - up |
|
|